МАРГ: ровар можна правозіць бясплатна, але не заўсёды

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) у сувязі з частымі пытаннямі асобна патлумачылі, у якім выпадку можна правозіць з сабой ровар у транспарте бясплатна.

Паводле правілаў, кожны пасажыр мае права бясплатна правозіць з сабой на адзін праязны дакумент (квіток) ручную паклажу вагой не больш за 36 кг, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см.

Да ручной паклажы адносяцца рэчы пасажыраў, якія перавозяцца імі пры сабе, незалежна ад іх роду і віду ўпакоўкі, у тым ліку ровар. Ровар не вылучаецца як асобны род прадметаў, для яго дзейнічаюць звычайныя правілы перавозкі ручной паклажы.

Такім чынам, у выпадку, калі вага ровара (незалежна ад віду ўпакоўкі) не перавышае 36 кг, а памер па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см, пасажыр мае права бясплатнага правозу ровара з сабой на адзін квіток. У адваротным выпадку пасажыр павінен аплаціць правоз у памеры кошту поўнага квітка да пункта прызначэння.


“Ровар: наладзь сама”. Запрашаем дзяўчат на майстар-клас па доглядзе за роварам

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: