Паказ мод, што адбудзецца 14 кастрычніка ў зале заводакіравання «Гродна Азот», стане фіналам першага свята беларускай моды «Святаяннік». У межах праекта створана калекцыя для 15 матуль і дзяцей, якімі апякуецца Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Крыніцай натхнення для аўтарак ідэі сталі традыцыйныя беларускія строі XVI-XIX стагоддзяў.
Асноўная мэта «Першага свята беларускай моды «Святаяннік» — фарміраваць талерантныя паводзіны ў грамадстве і роўнае стаўленне да дзяцей з цяжкай формай інваліднасці. Праз стварэнне культурніцкага асяроддзя арганізатаркі хочуць прыцягнуць увагу да праблем сем’яў, у якіх ёсць цяжка і невылечна хворыя дзеці.
Дызайнерка Святлана Пінчук распрацоўвала эскізы адзення, арыентуючыся на народныя і шляхецкія строі беларусаў, а таксама пажаданні сваіх мадэляў - тых, хто меў дэманстраваць калекцыю. Вырабілі адзенне і аксесуары майстрыхі з аб’яднання «Гарадзенскі каларыт». Падтрымку праекту аказалі гандлёвы дом «Нёман» і гродзенцы, што адклікнуліся на збор сродкаў.
«У калекцыі максімальна выкарыстаны натуральныя матэрыялы — лён і воўна, большасць тканін — беларускай вытворчасці. Для аздобы браліся вышыванкі, карункі, вязаныя элементы. Да кожнага строя выраблены аўтарскія аксесуары з бісеру, керамікі ці скуры» — расказала Святлана Пінчук.
Паводле дырэктаркі хоспіса Вольгі Шульгі, словам «Святаяннік» (зверабой) як найлепш характэрызуецца сутнасць праекта: «Прыгожае слова, у якім ёсць адчуванне святла і свята, гаючая сіла зёлак і непаўторны каларыт напаўзабытых беларускіх словаў».
Вольга мяркуе, што для дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці, а таксама для іх матуль, удзел у вялікай культурніцкай імпрэзе будзе таксама мець гаючую сілу:
«Для некаторых дзяцей гэта будзе першы выхад у публічную прастору, часам яны па некалькі год не маюць магчымасці выходзіць з дому. Для мам гэта таксама важны крок, шанец паказаць, што яны могуць удзельнічаць у грамадскім жыцці, нават калі маюць дзяцей з інваліднасцю».
Пабачыць моднае шоў «Святаяннік» можна 14 кастрычніка, па адрасу праспект Касманаўтаў, 100, у будынку заводакіравання «Гродна Азот». Пачатак імпрэзы ў 15.30.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…