Спадчына

Помнікі і святы. Як святкавалі Дзень Перамогі ў пасляваенным Гродне (унікальныя фота)

Дзень Перамогі пачалі святкаваць толькі ў 1965 годзе. У Гродне ў тыя часы пачалі з’яўляцца буйныя помнікі героям вайны ды праводзіліся маштабныя святкаванні. Hrodna.life публікуе ўнікальныя фота, зробленыя з 1950-х да 1990-х.

Парад Перамогі ў чэрвені 1945 г. стаў апошнім такім парадам на цэлых два дзесяцігоддзі. У 1950-х 9 мая у СССР не быў святочным выходным днём. Сталін да апошніх дзён жыцця прызнаваў толькі сем мільёнаў загінуўшых савецкіх грамадзян у гады вайны (сучасныя даследчыкі падаюць лічбу ў 27 млн).

[irp posts="62 535″ name="ФОТА: Cалют перамогі прагрымеў над Гродна"]

Празмернае нагадванне пра вайну не вельмі ўкладвалася ў сталінскую рыторыку пераможнага маршу камунізму па ўсім свеце. Савецкія грамадзяне заўжды павінны былі быць гатовыя да новай вайны, ды і ўзгадваючы пра 1945 год заўсёды згадваўся і 1941-ы, а там было недалёка і да развагаў пра сапраўдных вінаватых у страшных паражэннях першага ваеннага лета. Амаль ніхто не згадваў пра абаронцаў пагранічных застаў ды шматтысячныя магілы савецкіх ваеннапалонных, якія памерлі ў Гродне ў 1941−1943 гг.

Першыя сапраўдныя помнікі савецкім салдатам з’явіліся ў Гродне ў другой палове 1950-х гг. Гэта былі сціплыя надмагіллі з фігурамі салдат, якія згадваюць загінулых сяброў, або фігурамі жанчын і нават дзяцей, што ўшаноўваюць памяць сваіх мужоў і бацькоў. Тады ж было дазволена ўшаноўваць памяць ваеннапалонных. Адпаведныя мемарыялы з’явіліся на вайсковых могілках.

1950-я

Упершыню маштабныя святкаванні Дня Перамогі былі арганізаваны ў СССР у 1965 г. Тады 9 мая стаў святочным днём. У Гродне гэты дзень адзначылі парадам і тэатралізаванай пастаноўкай на стадыёне «Чырвоны Сцяг», дзе тагачасныя вайскоўцы паказвалі сябе ў якасці партызан, салдат чырвонай арміі, падпольшчыкаў і нават зняволеных у савеціх канцлагерах.

[irp posts="62 367″ name=" Хтосьці выпівае, а мы па спорце": гродзенцы адцісканнямі адзначылі Дзень Перамогі"]

Сімвалічна, што на месцы стадыёна, дзе праходзіла пастаноўка, яшчэ за чатыры гады да таго размяшчаліся найбольшыя яўрэйскія могілкі горада — памяць пра жыхароў Гродна, якія сталі ахвярамі фашысцкага рэжыма.

Ніжэй фотаздымкі зробленыя 9 мая 1965 года, якія паходзяць з архіва Віктара Саяпіна.

У другой палове 1960-х гг. савецкая «памяць пра вайну» пачынае набываць усё больш манументальны характар. Характэрна, што адбываецца паступовы адыход ад рэальных месцаў памяці вайны да мецаў сімвалічных, якія ствараліся па ўсім СССР. У 1968 г. на Савецкай плошчы быў пастаўлены танк-вызваліцель Гродна ў 1944 г. Такімі танкамі хутка напоўніліся ўсе гарады і раённыя цэнтры Беларусі. Пры тым ставіліся гэтыя зусім недарагія, бо існаваўшыя ў тысячах экземпляраў, мемарыялы нават пасляваеннай вытворчасці - напрыклад танк Т-54 у Зэльве або БМП-1 у Іўі.

1968
У 1969 г. з’явіўся гродзенскі Курган Славы, сапраўдная назва якога, пра якую цяпер ніхто не памятае — Курган Бессмяротнасці. Пры тым прысвечаны Курган быў не толькі і не столькі падзеям 1941−1944 гг., колькі ўсім змагарам за савекую ўладу пачынаючы з 1917 года. Таму і закладанне Кургана адбывалася 17 верасня і землю на яго ў касках ды каробачках прывозілі і з магіл салдат ды партызан 1940-х і з магіх чырвонаармейцаў 1920 года.

[irp posts="62 285″ name="ФОТА: Гродна адзначае Дзень Перамогі"]

На доўгія гады пачынаючы з 1970 г. Курган Бессмяротнасці стаў месцам правядзення ўсіх святкаванняў, звязаных з Днём Перамогі.

1969

У 1990-я гг. святкаванні Дня Перамогі ізноў набылі больш чалавечны фармат, змясціўшыся чарговы раз да рэальнага месца памяці - магілы савецкіх салдат у Парку Жылібера. Тады не было парадаў вайсковай тэхнікі, а галоўным эпізодам свята стала праходжанне калоны ветэранаў на чале з кіраўніцтвам горада.

1990
1990-я

Трэба адзначыць, што да 1995 г. на святкаваннях Дня Перамогі спакойна ўжываліся былыя савецкія сцягі і бел-чырвона-белы нацыянальны, а тады дзяржаўны сцяг краіны. Пад гэтым сцягам выходзілі ветэраны савецкай арміі на чале са спадаром Мельнікавым, стваральнікам музея Васіля Быкава ў Гродне. На фотаздымках са святкаванняў можна заўважыць і тагачаснае кіраўніцтва Гродна і вобласці: Аляксандра Дубко, Аляксандра Пашкевіча, Аляксандра Мілінкевіча, Сямёна Домаша.

1995-1998

Апошнія гады Дзень Перамогі ізноў святкуецца на Кургане Бессмяротнасці/Славы. Нават правялі вельмі дарагую рэканструкцыю гэтага мемарыяла, а ў 2016 г. каля яго падножжа будзе адчынена так званая «Лінія Карбышава» — якая быццам паўтарае савецкія ўмацаванні 1941 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025