Фінал Кубка Беларусі адбыўся 22 чэрвеня 1993 г. у Мінску на стадыёне «Дынама». Тады гродзенскі «Нёман» быў мацнейшы за рэчыцкага «Ведрыча» з лікам 2:1. Да сённяшняга дня перамога «Нёмана» ў Кубку з’яўляецца самым высокім дасягненнем гродзенскай каманды ў гісторыі выступлення ў турнірах незалежнай Беларусі.

У 1993 годзе яшчэ за дзве гадзіны да матчу на подступах да дынамаўскай арэны размясціліся сотні гродзенскіх заўзятараў. Паўсюль чулася «Нёман — гэта сіла! Нёман — гэта клас!», а калі на перон вакзала са спеццягніка Гродна-Мінск ступіў яшчэ паўтысячны атрад прыхільнікаў гродзенскай каманды, то стала ясна: «Нёману» падтрымка на матчы забяспечана.

Нагадаем, як каманда ішла да гэтага Кубка.

1/16 фіналу — 7 кастрычніка (1992)
Сельмаш (Магілёў) 0:2 Хімік (Гродна)

1/8 фіналу — 14 кастрычніка (1992)
Будаўнік (Старыя дарогі) 2:3 (д.ч.) Хімік (Гродна)

¼ фіналу — Першыя матчы — 21 кастрычніка (1992)
Матчы ў адказ — 5 лістапада (1992)
Хімік (Гродна) 3:2 Днепр (Магілёў) 0:1,3:1.

½ фіналу — Першыя матчы — 24 красавіка 1993
Матчы ў адказ — 2 мая 1993 года
Дынама (Мінск) 4:4 Нёман (Гродна) 2:3, 2:1.

[irp posts="69 269″ name=" «За Нёман, за Радзіму, за футбол!» Фан-клуб «Нёмана» адзначыў 20-годдзе перформансам на матчы"]

У фінале гродзенцы разлічвалі таксама на перамогу. У першым тайме ў гульні супраць «Ведрыча» «Нёман» меў перавагу і заслужана забіў двойчы. Вызначыліся Сысоеў і Мазурчык. У другім гродзенцы трошкі расслабіліся і дазволілі рэчыцкім футбалістам адзін мяч адыграць, але больш нічога суперніку футбалісты «Нёмана» не далі зрабіць. У выніку заслужаная перамога ў Кубку Беларусі.

Гродзенскія заўзятары ў Мінску на фінале
Падчас фінальнай гульні
Капітан таго «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў. Сёння трэнер ФК «Ліда»

Нёман (Гродна) 2:1 Ведрыч (Речыца)

Аўторак 22 чэрвеня 1993 года. Мінск, Стадыён Дынама.

11 000 гледачоў (умяшчальнасць — 50 050). Пачатак матчу — 18.00.

+16 ° C, пераменная воблачнасць, натуральнае асвятленне.

Квіток — 150 рублёў.

[irp posts="69 618″ name="Усім не хапае месца: як гродзенцы сочаць за чэмпіянатам свету па футболе"]

НЁМАН: 1. Свiркоў Ю. — 5. Мiрошкiн С. — 2. Мардас Г., 3. Сысоеў О., 4. Гурэнка С. — 6. Юйко В., 7. Траско Д., 9. Белезяка М. (12.Жылюк А., 80) — 10. Кароза С., 8. Мазурчык Ю. (14.Батюта П., 74), (к) 11. Саладоўнiкаў С. Запасныя: 16. Рыбак А. — 13. Кукалевiч З ., 15. Петрашевiч І., 17. Данiлевiч Ю., 18. Багуцкi С. Галоўны трэнер — Станіслаў Уласевіч.

Галы: 1:0 — О. Сысоеў (18, пас — Ю. Мазурчык), 2:0 — Ю. Мазурчык (28, пас — С. Кароза), 2:1 — А. Агееў (84-г, пас — В. Лашчакоў).

Станіслаў Уласевіч (галоўны трэнер «Нёмана») пасля пераможнага матчу:

«Самае цяжкае для нас пачалося ў другім тайме. Перавага, якую мелі мы да перапынку, супакоіла хлопцаў. Яны падсвядома пераключыліся на дзеянні ад абароны, хоць такой устаноўкі ім ніхто не даваў. На шчасце, прапусцілі мяч, калі гуляць заставалася ўжо зусім мала.

Што тычыцца першага тайма, то каманда правяла яго бездакорна, цалкам выканаўшы тактычны план. Задача была — трымаць мяч, хутка адкрывацца для атрымання перадач і ў выпадку страт «накрываць» суперніка на яго палове поля… Вы прабачце, спяшаюся да хлопцаў у распранальню. Дзеля такіх хвілін варта жыць!".

[irp posts="68 918″ name="Стартуе чэмпіянат свету па футболе. Дзе ў Гродне паглядзець матчы?"]
Маглі згуляць з «Рэалам»

У 1993 годзе, атрымаўшы статус уладальніка Кубка Беларусі, «Нёман» атрымаў і магчымасць прыняць удзел у Кубку кубкаў.

Прайграўшы ў першай сустрэчы швейцарскаму «Лугано» з лікам 5:0, гродзенцы практычна страцілі магчымасць далейшай барацьбы. Аднак, матч у адказ яны згулялі больш паспяхова, перамогшы з лікам 2:1. Нягледзячы на перамогу, па суме дзвюх сустрэч «Нёман» саступіў. Швейцарская каманда выйшла далей у наступны раўнд на мадрыдскі «Рэал».

Маглі паўтарыць поспех 1993 года

Пасля перамогі ў Кубку ў 1993 годзе, гродзенская каманда двойчы магла паўтарыць свой поспех. Але ў двух фіналах: у 2011 і 2014 годзе «Нёман» прайграў сваім супернікам. У 2002 годзе гродзенцы за крок спынілася ад залатых медалёў чэмпіянату Беларусі, прайграўшы вырашальны матч барысаўскаму БАТЭ.

Перамога ў Кубку, два прайграных фіналу, серебрянные медалі чэмпіянату — гэта тое, чым сёння можа пахваліцца гродзенская каманда за перыяд выступу ў турнірах незалежнай Беларусі. Сёння «Нёман» — гэта серадняк чэмпіянату краіны, які гатовы біцца за медалі, але з кожным годам камандзе чагосьці не хапае.

[irp posts="55 176″ name=" Мы аддадзім усе сілы на поле". Футбольны «Нёман» сустрэўся з заўзятарамі і падзяліўся планамі на сезон"]

В жизни каждого человека есть какое-нибудь увлечение, хобби. Одной из них является рыбалка на групера. Как осуществляется данный процесс? Все подробности на сайте royal-safari.com.