Забег «Гарадзенская вандроўка» адбыўся ў цэнтры горада 16 чэрвеня. Удзельнікі прабеглі дыстанцыі 5 і 10 км. Hrodna.life паглядзеў фота і відэа з забегу.

Сёмая “Гарадзенская вандроўкая” прабегла па вуліцах горада. Глядзі падборку фота з "самага прыгожага старту"
«Гарадзенская вандроўка 2024». Крыніца: grodnonews.by

Агулам на «Гарадзенскую вандроўку» запісаліся 820 удзельнікаў. Каля 40 чалавек — госці з іншых краін — Расія, Польшча, Латвія, Егіпет. Прыехала пабегаць нават гродзенка, якая ўжо шмат гадоў пастаянна жыве ў Аўстраліі! Скончыла забег 690 чалавек.

Пачатак маршрута быў на вуліцы Ажэшкі, а фініш на стадыёне «Нёман». Побач са стартам, у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выдавалі стартавыя пакеты у шоперы з выявай Стэфана Баторыя. Медаль з такой жа выявай караля чакаў на фінішы кожнага, хто скончыць бег.

Перад пачаткам забегу адбылася агульная размінка. Таксама быў асобны забег для дзяцей. Дыстанцыі 60, 100, 200 і 400 метраў дзеці беглі на дарожках стадыёна «Нёман».

Якія ўражанні засталося ва ўдзельнікаў забегу?

«Далучаюся да тых, хто лічыць @vandroukagrodno самым прыгожым стартам у РБ. Узлюбіла маршрут па маляўнічых вуліцах з мноствам уздымаў і спускаў (p.s. апошняя горка на 9 км амаль мяне прыбіла)», — напісала карыстальніца Instagram з нікам o_k_s__.

«Забег на 10 км. Дзікае спякотнае надвор’е і доўгія гродзенскія ўзыходы. Першыя пару кіламетраў ішлі на ўра, але потым спёка пачала вельмі моцна ўплываць, і хацелася акунуцца ў Нёман. Узнік невялікі дыскамфорт, але на маё шчасце ваш бегавы суетолаг на апошнім кіламетры ўзбадзёрыўся другім дыханнем і скончыў дыстанцыю!» — напісаў карыстальнік Instagram з нікам kulinkovich_vladimir.

«Няблага арганізаваная траса праз увесь горад, шмат валанцёраў, некалькі пунктаў з вадой і колай, добры стартовы пакет».

«Цяжка, спякотна, з доўгімі ўзыходамі. Але заўсёды з вельмі класным паслясмакам і гонарам за прароблены шлях», — напісаў карыстальнік Instagram з нікам a.kapchuk.