У канцы матча Нёмана супраць БАТЭ фанаты гродзенскага клуба разгарнулі транспарант памерам у цэлы сектар. «20yrs Hrodna fans. To be continued». Такім чынам заўзятары падтрымалі гульцоў Нёмана на адказным матчы і адзначылі юбілей фанацкага руху.

«Фан-дзвіж у горадзе існаваў і раней, але ў пэўны час здарыўся вялікі перапынак — фанацкага сектара не было ўвогуле. У 1998 годзе мы пачалі зноў арганізоўвацца і зараз адзначаем 20-годдзе, — распавёў прадстаўнік гродзенскіх фанатаў Віталь Будзько. — Гэта наша свята».

 “За Нёман, за Радзіму, за футбол!” Фан-клуб “Нёмана” адзначыў 20-годдзе перформансам на матчы

З яго словаў, сярод фанаў «Нёмана» ёсць самыя розныя людзі. Іх аб’ядноўвае любоў да свайго клуба і свайго горада.

«Мы любім „Нёман“, бо ён заўжды змагаецца да канца. Гэта заўзенне не проста за футбол, а за сваю малую радзіму».

[irp posts="69 246″ name="БАТЭ на апошніх хвілінах вырваў у Нёмана" перамогу"]

«Трохі скептычна стаўлюся да тых, хто падтрымлівае моцных — Германію ці „Рэал“. Гэта проста заўзенне за паспяховых. А мы заўзеем за сваіх».

 “За Нёман, за Радзіму, за футбол!” Фан-клуб “Нёмана” адзначыў 20-годдзе перформансам на матчы

Што да прадстаўленняў на трыбунах, то яны ўжо робяцца ў Гродне традыцыйнымі. Пачатак сёлетняга сезона фанаты адзначылі перформансам, прысвечаным стагоддзю БНР.

[irp posts="56 323″ name="Шануй сваё: фанаты Нёмана" ў Гродне зладзілі перформанс прысвечаны 100-годдзю БНР"]