Навіны

«Лажаць нельга, бо тут усе свае». Гродзенскія Dzieciuki упершыню за тры гады выступілі ў Беластоку (ФОТА)

Канцэрт гурта Dzieciuki прайшоў у польскім Беластоку 7 кастрычніка 2023 года. Апошні раз гурт прыязджаў сюды яшчэ ў 2020 годзе. Рэпарцёр Hrodna.life наведаў канцэрт, каб расказаць і паказаць вам, як гэта было.

Апошні раз былі ў Беластоку яшчэ да эміграцыі

«Апошні раз мы выступалі [у Беластоку — Hrodna.life] ў 2020 годзе, калі быў каранавірус. Былі зачыненыя межы і тут рабяты зрабілі ўсё для таго, каб мы выехалі ў Беласток і Варшаву», — сказаў Hrodna.life франтмэн гурта Алесь Дзянісаў. Тады музыкі яшчэ жылі ў Беларусі.

Гэтым разам Dzieciuki прыехалі разам з польскім гуртом De Łindows. У апошняга зараз ідзе тур па Польшчы ў падтрымку новага альбома «Pożar w burdelu». Канцэрт адбыўся ў пабе 6-Ścian.

У грымёрцы не ставала месца

Слухачы пачалі прыходзіць у бар за гадзіну да канцэрта. Пасля саўндчэка ў невялікую грымёрку пачалі заходзіць сябры і знаёмыя, з якімі музыкі даўно не бачыліся. Час ад часу з-за колькасці людзей там нават не ставала месца. Агулам канцэрт наведала каля 100 чалавек.

Прысвяцілі песні Тадэвушу Рэйтану і памерламу сябру Раману Багдану

На сцэну музыкі выйшлі ў 19:15, а выступ пачалі з песні «Гародня». Пад сцэнай адразу распачаўся слэм. Некаторыя слухачы размясціліся за столікамі і ля барнай стойкі.

Усе музыкі былі апранутыя ў чырвоныя цішоткі з выявай Тадэвуша Рэйтана — палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай. Пра якога музыкі праспявалі песню са свайго апошняга рэліза «Зямля, вагонь ды вада». Таксама Dzieciuki выканалі кавер на песню «Pożegnanie» («Развітанне!) польскага гурта The Analogs. Гэты твор музыкі выканалі ў памяць пра памерлага сябра Рамана Багдана, які загінуў на будоўлі ў Варшаве ў верасні 2023 года.

Лідар гурта Алесь Дзянісаў у акустыцы выканаў песню «Турма» са свайго сольнага альбома «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы паэта Алеся Чобата. Агулам музыкі выканалі каля 20 песень.

«Энэргетычна мы аддалі ўсё, што маглі»

«Прыйшло дафіга нашых сяброў і не толькі гарадзенцаў. І з Полацка, і з Менску, і палякаў. Мне спадабалася, мне падаецца, што адлабалі нармальна. Былі хібы, як заўсёды, але мы не робаты. Тое, што энэргетычна мы аддалі ўсё, што маглі, то гэта дакладна, — сказаў Алесь Дзянісаў. — Сёння, мне падаецца, што ўсе задаволеныя. Ну прынамсі, я задаволены, мы стараліся і атрымалася класна».

«Ад канцэрта я чакаў вялікай колькасці знаёмых людзей, — сказаў Hrodna.life другі вакаліст гурта Уладзіслаў („Дзядзенька“) Бернат, які сам зараз жыве ў Беластоку. — Зразумела, што гэта паўплывала на энэргію, якую я сам хацеў даць са сцэны, на якасць выканання. І ўсе [у гурце] падыходзілі адзін да аднаго і казалі: „Сёння нельга залажаць, бо тут усе свае“. Лажаць, канешне, ніколі нельга, але гэта нешта асаблівае для нас».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025