Аплаціць штраф у 12 325 рублёў і застацца на плаве. Як дапамагчы рэдакцыі Hrodna.life?

На нашым сайце запрацавала функцыя, дзякуючы якой кожны чытач можа падарыць нам невялікую суму грошай. Яны патрэбныя нам, каб рэдакцыя магла працягнуць сваю працу: плаціць заробкі журналістам і ўтрымліваць офіс.

Чаму нам трэба дапамагчы менавіта цяпер

26 красавіка Гродзенскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне суда Ленінскага раёна ад 19 сакавіка. Яно ўступіла ў сілу і цяпер рэдакцыя Hrodna.life мусіць заплаціць дзяржаве штраф 11 600 рублёў. Галоўны рэдактар Аляксей Шота павінен дадаткова заплаціць штраф 725 рублёў.

Штраф значна перавышае месячны даход нашай фірмы. Каб яго заплаціць, нам прыйдзецца выдаткаваць усе сродкі, якія ўжо ёсць у нас на рахунку, і якія мы зможам зарабіць у бліжэйшыя месяцы.

Пасля гэтага ў нас можа не застацца грошай на арэнду офіса і зарплаты супрацоўнікам.

Рэдакцыю асудзілі за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт. 17. 11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года). Справу завялі пасля таго, як на сайце Hrodna.life міліцыя знайшла некалькі спасылак на телеграм-канал, раней прызнаны экстрэмісцкім. 29 студзеня ў офісе рэдакцыі міліцыя правяла агляд, у выніку якога забралі тэхніку, друкаваную прадукцыю, грошы. Забраны ноўтбук па рашэнні суда канфіскавалі. Астатняя тэхніка ўсё яшчэ знаходзіцца ў міліцыі, па ёй праводзіцца асобная праверка.

Як нам можна дапамагчы

На адмысловай старонцы вы можаце падарыць нам суму ад 1 да 145 рублёў. Пакуль мы прымаем толькі разавыя плацяжы, але неўзабаве вы зможаце аформіць падпіску на рэдакцыйную рассылку з штомесячнымі плацяжамі, каб падтрымліваць нас рэгулярна. Сачыце за навінамі на сайце і ў нашых сацсетках.

Плацяжы праходзяць праз бяспечную сістэму Webpay і паступаюць, за вылікам невялікай банкаўскай камісіі, наўпрост рэдакцыі. На старонцы плацяжоў ёсць дэталёвая інфармацыя.

Плацяжы прымаюцца толькі з картак беларускіх банкаў ад фізічных асобаў - грамадзян Беларусі.

Большасць тэхнікі, якую вы бачыце на фота, забрала міліцыя 29 студзеня. Яе дагэтуль не вярнулі рэдакцыі

Чаму нам важная дапамога менавіта ад чытачоў

Мы пішам пра важныя падзеі нашага горада і краіны, расказваем пра дасягненні і праблемы Гродна і гродзенцаў, пра мінулае і сучаснасць. Нашы матэрыялы высока ацэньваюць на прафесійных конкурсах, але працуем мы не дзеля ўзнагарод, а перш за ўсё для сваіх чытачоў. Мы робім добрую журналістыку і хочам працягваць яе рабіць. Дапамажыце нам у гэтым.

Чытайце таксама: 61 судзейскі малаток або 273 партрэты прэзідэнта. На што можа пайсці штраф Hrodna.life і колькі гэта ў бюджэце?

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025