Агляд у рэдакцыі Hrodna.life ішоў з 11.15 да 13.20 29 студзеня. Канфіскавалі ўсю тэхніку, якая знаходзіцца ў рэдакцыі - ноўтбук, чатыры фотаапараты, дрон, стабілізатары, флэшкарты, — а таксама выдадзеныя рэдакцыяй кнігі і настольныя гульні. Агляд прайшоў з санкцыі пракурора.

Справа паводле арт. 17.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) вядзецца ў дачыненні да галоўнага рэдактара Аляксея Шоты. Астатнія члены рэдакцыі могуць быць сведкамі, іх статус пакуль не вызначаны.

Агляд пачаўся без супрацоўнікаў рэдакцыі. Панятымі былі пяць супрацоўнікаў міліцыі, сярод іх — трое амапаўцаў. Копій дакументаў аб ператрусе супрацоўнікі міліцыі не далі - дазволілі зрабіць пісьмовую копію. Супрацоўнікам паказалі толькі два з сямі лістоў спісу канфіскаванай тэхнікі.

Здымкі супрацоўнікаў міліцыі, якія выносяць тэхніку, АМАП прымусіць выдаліць.

Агляд у рэдакцыі Hrodna.life скончыўся. Канфіскавалі тэхніку, кнігі і гульні

Сярод дакументаў, якія паказалі супрацоўнікі міліцыі, — тры тэксты, па якім вядзецца справа. Сярод іх тэкст аб тым, што адзін канал і яго лагатып ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі.

Агляд у рэдактара newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка) таксама скончыўся. Звязацца з ім Hrodna.life пакуль не ўдалося. Вядома, у яго канфіскавалі сістэмны блок і апыталі. Праз тыдзень плануецца судовае пасяджэнне.

Читайте также: В редакции Hrodna.life — ОМОН, гродненский журналист Игорь Ремзик сообщил об обыске