На нашым сайце запрацавала функцыя, дзякуючы якой кожны чытач можа падарыць нам невялікую суму грошай. Яны патрэбныя нам, каб рэдакцыя магла працягнуць сваю працу: плаціць заробкі журналістам і ўтрымліваць офіс.
Чаму нам трэба дапамагчы менавіта цяпер
26 красавіка Гродзенскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне суда Ленінскага раёна ад 19 сакавіка. Яно ўступіла ў сілу і цяпер рэдакцыя Hrodna.life мусіць заплаціць дзяржаве штраф 11 600 рублёў. Галоўны рэдактар Аляксей Шота павінен дадаткова заплаціць штраф 725 рублёў.
Штраф значна перавышае месячны даход нашай фірмы. Каб яго заплаціць, нам прыйдзецца выдаткаваць усе сродкі, якія ўжо ёсць у нас на рахунку, і якія мы зможам зарабіць у бліжэйшыя месяцы.
Пасля гэтага ў нас можа не застацца грошай на арэнду офіса і зарплаты супрацоўнікам.
Як нам можна дапамагчы
На адмысловай старонцы вы можаце падарыць нам суму ад 1 да 145 рублёў. Пакуль мы прымаем толькі разавыя плацяжы, але неўзабаве вы зможаце аформіць падпіску на рэдакцыйную рассылку з штомесячнымі плацяжамі, каб падтрымліваць нас рэгулярна. Сачыце за навінамі на сайце і ў нашых сацсетках.
Плацяжы праходзяць праз бяспечную сістэму Webpay і паступаюць, за вылікам невялікай банкаўскай камісіі, наўпрост рэдакцыі. На старонцы плацяжоў ёсць дэталёвая інфармацыя.
Плацяжы прымаюцца толькі з картак беларускіх банкаў ад фізічных асобаў - грамадзян Беларусі.
Чаму нам важная дапамога менавіта ад чытачоў
Мы пішам пра важныя падзеі нашага горада і краіны, расказваем пра дасягненні і праблемы Гродна і гродзенцаў, пра мінулае і сучаснасць. Нашы матэрыялы высока ацэньваюць на прафесійных конкурсах, але працуем мы не дзеля ўзнагарод, а перш за ўсё для сваіх чытачоў. Мы робім добрую журналістыку і хочам працягваць яе рабіць. Дапамажыце нам у гэтым.
Чытайце таксама: 61 судзейскі малаток або 273 партрэты прэзідэнта. На што можа пайсці штраф Hrodna.life і колькі гэта ў бюджэце?