У лютым у доме купца Мураўёва з’явіліся рабочыя — пачалася падрыхтоўка да рэканструкцыі. Hrodna.life удалося патрапіць туды і ўбачыць, як ён выглядае пасля доўгіх гадоў прастою.
Дом купца Мураўёва закінуты больш за 25 гадоў з кароткімі перапынкамі на няўдалыя спробы рэстаўрацыі. Калісьці старадаўні будынак упрыгожвалі шыкоўныя кафляныя печы, ляпніна на столі і фрэскі на сценах. Сёння ад усёй гэтай прыгажосці застаўся толькі фасад.
Вось як выглядае дом Мураўёва знутры зараз:
Маштабы падзямелляў пад домам Мураўёва ўражваюць. Яны падобныя да двух’ярусных падвалаў «баторыеўкі», дзе сёння знаходзіцца корпус Медыцынскага ўніверсітэта. Па здагадках краязнаўцаў, падвалы могуць быць вялікія і нават выходзіць за тэрыторыю будынка.
Лічыцца, што дом купца Мураўёва быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў стылі мадэрн,
але гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што частка будынка можна адносіць да больш ранняга перыяду. Мечыслаў адшукаў у Гродзенскім архіве інфармацыю, што дом быў пабудаваны на фрагментах будынка XVII стагоддзя і частка скляпоў будынка можна аднесці менавіта да гэтага перыяду. Пра гэта сведчыць муроўка сцен у склепе i выкарыстаныя ў ёй шматлікія валуны.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…