Цяпер ужо мала хто і задумваецца, што будынак па адрасу вул. Ажэшкі, 17, у якім размешчаны музей Элізы Ажэшкі і філіял гродзенскай абласной бібліятэкі, насамрэч быў пабудаваны ў 1976 г. Арыгінальны драўляны дом, у якім жыла знакамітая гродзенка, разабралі дзеля пашырэння вуліцы (ён знаходзіўся ля самай праезджай часткі). На некалькі метраў далей ад дарогі з газасілікатных блокаў была пабудавана яго копія, піша ў блогу гродзенскі краязнаўца і гісторык Мечыслаў Супрон.

Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Дом Элізы Ажэшкі ў міжваенны час. Фота з архіву NAC

Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Разборка дома Э. Ажэшкі. На заднім плане віднеюцца абрысы дома-муляжа. 1970-я гады. Фота з facebook Андрэя Вашкевіча
Знос гістарычных будынкаў у Гродне і будаўніцтва на іх месцы псеўдагістарычных муляжоў - гэта тэндэнцыя, якая набыла папулярнасць у наш час. Аднак упершыню гэты метад, як мы бачым, быў выкарыстаны больш за чатыры дзясятка гадоў назад. Замест дома, у якім жыла культавая польская пісьменніца, мы маем будынак, які толькі знешне нагадвае арыгінал, бо ўнутраная планіроўка ў новабудзе стала зусім іншай. Адзіная аўтэнтычная дэталь экстэр’ера — чугунны балкон.

Хто пабудаваў дом?

Прынята лічыць, што арыгінальны будынак, у якім жыла пісьменніца, быў пабудаваны ў 1860−1870-я яе будучым мужам Станіславам Нагорскім. Апроч таго, дзе-нідзе можна сустрэць інфармацыю, што дом мог з’явіцца нашмат раней, у другой палове 18 стагоддзя. Відавочна, што тут ідзе блытаніна з драўляным будынкам кафенгаўза на Гарадніцы часоў Тызенгаўза, які знаходзіўся побач і да пачатку 19 стагоддзя апынуўся ў аварыйным стане і быў разабраны ў 1821 г.

Насамрэч дом Ажэшкі быў пабудаваны да 1866 г. камер-юнкерам імператарскага двара, ганаровым міравым суддзёй, статскім саветнікам Аляксандрам Мікалаевічам Жалтухіным.

Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Дом А. Жалтухіна на вуліцы Садовай. Абмерны рысунак 1874 г.
Тут, у самым цэнтры ажыўленай вуліцы, якая ў той час мела назву Садовая, драўляны дом з мансардным паверхам знаходзіўся ў атачэнні дрэваў, а ў дворыку, які цягнуўся да самай Гараднічанкі, быў пасаджаны прыгожы сад з дэкаратыўнымі дрэвамі, траўнікам і ходнікамі. У самым вуглу ўчастка знаходзіліся драўляныя гаспадарчыя пабудовы і лазня. Паводле архіўных дакументаў, Жалтухін валодаў домам яшчэ ў 1874 г., аднак у 1878 г. ён быў назначаны віцэ-губернатарам харкаўскай вобласці і вымушаны быў з’ехаць.
Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
План участка. 1874 г.

Дом Нагорскага

Наступным гаспадаром нерухомасці стаў адвакат Станіслаў Нагорскі, будучы муж пісьменніцы. На вуліцу Садовую Эліза Ажэшка пераехала ў 1894 г., хоць пэўны час жыла тут яшчэ ў 1885 г., пасля таго, як пажар знішчыў яе дом непадалёк Сеннага Рынку.

Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Дом Ажэшкі. Фота пачатку 20 стагоддзя
Тут, у гэтым доме, пісьменніцай былі напісаны кніга апавяданняў «Меланхолікі», аповесці «Аўстраліец» і «Ad astra», раман «Арганаўты» і зборнік навел «Gloria victis». На мансардным паверсе дома пісьменніцы працавала нелегальная бібліятэка, дзе праходзілі прыватныя заняткі.
Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Адзін з пакояў дома, дзе жыла пісьменніца. Фота пачатку 20 стагоддзя

Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Адзін з пакояў дома-муляжа з экспазіцыяй, прысвечанай пісьменніцы
Пасля смерці Ажэшкі ў 1910 г. яе дом атрымалі ў спадчыну спадкаемцы Максіміліян і Марыя Абрэмбскія, аднак, згодна з наказам пісьменніцы, у 1911 г. быў перададзены гродзенскаму таварыству апекі над дзецьмі.
Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Ганак дома Элізы Ажэшкі ў міжваенны час. Фота з архіву NAC
Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"

Дом-музей Э. Ажэшкі. Фота аўтара

Што варта зрабіць ля дома-музея Э. Ажэшкі?

Сёння дом-музей пісьменніцы з’яўляецца адным з найпапулярнейшых турыстычных атракцый у горадзе. Штогод яго наведваюць тысячы турыстаў, у асноўным з Польшчы. Відавочна, кожны наведвальнік хоча дакрануцца да жывой гісторыі, адчуць дух і атмасферу Гродна другой паловы 19 — пачатку 20 стагоддзяў, калі пісьменніца жыла ў горадзе і пісала тут свае апавяданні. І большасць з іх чакае расчараванне: экспазіцыя музея, прысвечаная пісьменніцы, вельмі небагатая, а інтэр'еры дома нагадваюць сучасную кватэру з еўрарамонтам. Відавочна, дзеля прыцягнення турыстаў трэба выпраўляць сітуацыю.


«Няма куды грошы падзець?» Экскурсаводы абурыліся ідэяй перанесці помнік Ажэшкі


Па-першае, варта было б аднавіць інтэр'еры пакояў. Захавалася шмат фотаздымкаў пачатку 20 стагоддзя, па якім гэта можна зрабіць.

Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Адзін з пакояў дома пісьменніцы. Фота пачатку 20 стагоддзя
Па-другое, аднавіць ландшафтную планіроўку ўнутранага дворыка, высадзіць дрэвы і кусты так, як гэта зафіксавана на абмерным рысунку 1874 г. Па-трэцяе, паставіць помнік пісьменніцы. Нядаўна ў СМІ з’явілася інфармацыя аб магчымым пераносе цяперашняга помніка Ажэшцы бліжэй пад дом-музей пісьменніцы. Мы лічым гэтую ініцыятыву апраўданай толькі ў тым выпадку, калі будзе адноўлены будынак, на месцы якога цяпер знаходзіцца гэты помнік.


«Калі перанясем, тады зможам аднавіць дамы на Басняцкай». Гісторык Ян Лялевіч пра перанос помніка Ажэшкі


Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"
Сучасная вуліца Э. Ажэшкі. З левага боку бачны незахаваны да нашага часу дом, на месцы якога стаіць помнік пісьменніцы

У іншым выпадку, як прапаноўвае гісторык А. Вашкевіч, варта было б выліць у бронзе новы помнік Ажэшцы ў выглядзе лавы, на якой сядзіць пісьменніца. І паставіць гэты помнік за домам-музеем, каб кожны ахвотны змог сфатаграфавацца з самай знакамітай жанчынай нашага горада!

Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў "дом Ажэшкі"