Для яе, для яго, для пары: 10 стыльных падарункаў да Дня закаханых, якія можна купіць у Гродне

Некаторыя кажуць, што святкаваць День святога Валянціна – глупства. Маўляў, кахаць трэба ўвесь год, а не адзін дзень. Але чаму б не скарыстацца магчымасцю зрабіць падарунак сваёй другой палове ў такі сімвалічны дзень? Hrodna.life разам з крамай “Хата мастака” падабраў 10 падарункаў выключна ручной працы.

– Набыць звычайны падарунак, кітайскі або завадскі – надта банальна, не эстэтычна і не з’яўляецца прыкметай добрага тону і густу, – кажа Жана Жукава, гаспадыня крамы. – У нас зараз ідзе вялікая цікавасць да пазнання сваёй культуры і гісторыі, таму ўзрос попыт на вырабы ручной працы з беларускімі сімваламі. Асабліва ў моладзі – што мяне вельмі радуе.

Яна кажа, што ручныя вырабы “цяплейшыя, мілейшыя і раднейшыя”.

– Нельга параўноўваць вырабы з заводу і вырабы, створаныя майстрам індывідуальна. Гэта зусім іншая энергетыка, яны жывуць самі па сабе і нясуць у сабе нешта. Што датычыць керамікі, ад іх нават нейкае цяпло зыходзіць.

1. Для маладой пары

Набор посуду з беларускім арнаментам – цудоўны падарунак для пары, якая толькі ўладкоўвае побыт. Можна быць упэўненым, што яны не запыляцца ў шафе, а будуць актыўна выкарыстоўвацца.

IMG_8108

2. Практычны падарунак

Смачная ежа – яшчэ адзін спосаб выказаць каханне. Гліняныя гаршочкі спадабаюцца кулінарам. Ежа ў гаршочку не варыцца, а томіцца, захоўваючы ўсе вітаміны і карысныя элементы. Зараз іх можна ставіць і ў духоўку, і ў мікрахвалёўку.

IMG_8155

3. Падарунак, які можна зрабіць самастойна

Зараз вельмі папулярныя футболкі з надпісамі. Але з большага яны аднатыпныя. Набыўшы фарбы для малявання па тканіне і звычайную майку, вы можаце зрабіць эксклюзіўны падарунак і напісаць тое, што спадабаецца менавіта вашай палавінцы. А самае прыемнае, што ён будзе зроблены сваімі рукамі.

IMG_8100

4. Персанальны падарунак

Закладка з імем асабліва спадабаецца кнігалюбам. Яна будзе ўвесь час пад рукой, нагадваючы пра каханага.

IMG_8142

5. Для яго

Гліняны набор посуду выглядае сувора і нават брутальна. У камплекце: чайнік, медавік або цукерніца, талерка і кубак.

IMG_8111

6. Для яе

Прыгожы шалік надасць утульнасць гэтай зімой, а брошка дапаможа падкрэсліць індывідуальнасць жанчыны. Галоўнае – не забыць пра яе любімы колер. У наяўнасць як стрыманыя карычневыя колеры, так і ярка-чырвоныя.

IMG_8121

7. Падарунак з намёкам

З лета гэтага года капілкі зноў сталі актуальнымі для беларусаў. Можна кідаць у яе манеткі і марыць, напрыклад, пра сумесныя падарожжы, на якія пойдуць сабраныя грошы. Да таго ж, такія мілыя совы – самі па сабе выдатны падарунак. А наяўнасць трэцяй маленькай савы можа быць намёкам на сур’ёзны крок для пары, у якой пакуль няма дзетак.

IMG_8137

8. Падарунак для дваіх

Такую сімпатычную алоўніцу можна падарыць пары. Асабліва пасуе яна людзям творчых прафесій, якія з задавальненнем будуць складваць у яе алоўкі, пэндзлікі і асадкі.

IMG_8134

9. Класічны падарунак

Акрамя валянцікак і сэрцаў сімвал Дня ўсіх закаханых – розныя анёлкі ды купідоны. У краме вы знойдзеце і вязаныя, і гіпсавыя, і з тканіны, і керамічныя. Таксама мілым падарункам будзе мяккая цацка – лепш набыць унікальную ад майстроў, чы чарговага мішку Тэдзі.

IMG_8144

IMG_8117

10. Падарунак для былых

Як бы добра ў вас зараз ні ішлі справы, некаторыя раны на сэрцы не загойваюцца. І часам вельмі хочацца нагадаць нашым колішнім пра сваё існаванне і іх недахопы, з-за якіх вы разыйшліся.

IMG_8150

Са слоў Жаны, у краме пакуль што не стала больш пакупнікоў перад святам:

– Людзі купляюць канкрэтна за дзень ці нават у дзень свята. Чамусьці ў нас няма звычая набыць падарунак заранёў, выбраць яго мэтанакіравана, пахадзіць. Ні перад Новым годам, ні перад 8-м сакавіка. Усё робіцца ў апошні момант, бягом, бягом, на хаду…


Прыходзьце ў краму “Хата мастака” і выбірайце падарунак загадзя.

вул. Савецкая, 13 (побач з рамонтам абутку)

тэл.: +375 (29) 783-16-34

[irp]

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: