Добрая навіна — хутка лета. А значыць — час на вела-пакатушкі, актыўны адпачынак на вольным паветры і спартыўныя гульні. Як прыйсці да спартыўнага лета ў поўнай спартыўнай форме і пры гэтым зэканоміць, журналісты Hrodna.life высвятлялі ў новай краме «Адзенне з Еўропы». Яна адкрылася 25 мая на праспекце Янкі Купалы, 22 і гандлюе спартыўным адзеннем. Што там можна знайсці, глядзіце на здымках.

Мілітары

Адзенне ў стылі мілітары зараз у трэндзе. Яму аддаюць перавагу не толькі аматары рыбалкі ці палявання. Байцы старайкболу таксама носяцца па лесе ў форме, максімальна набліжанай да сапраўднай вайсковай. Прычым — розных краін.

Таямніца папулярнасці мілітары-адзення ў мірны час — універсальнасць, практычнасць, трываласць і, што ўжо хаваць, сэксуальнасць вобразу. У краме адзенне ўсіх адценняў хакі займае значную частку прасторы. Тут шмат вартых увагі стылёвых рэчаў - ад берцаў да тэрмабялізны.

Вела

Для тых, у каго ровар не проста ўпрыгожванне лесвічнай пляцоўкі, не трэба тлумачыць, у чым сэнс асобага велаадзення. Ды і навічкі пасля дзясятка кіламетраў на ровары разумеюць — усе асаблівасці крою і матэрыялаў маюць сэнс і засцерагаюць ад траўмавання ці пашкоджанняў скуры.

Пачаць тэставаць і выбіраць для сябе адпаведную велаформу можна з больш танных прапановаў, такіх, як у новай спартыўнай краме «Адзенне з Еўропы». А потым, з веданнем справы, пераходзіць пры жаданні да больш дарагіх пакупак.

Фітнес

Дзяўчатам, што знаходзяць час на фітнес, таксама варта знайсці хвілінку на новую краму. Спартыўнага адзення шмат не бывае. Абноўкі разнастаяць лукі ў інстаграме, зматывуюць больш актыўна наведваць спартыўную залу і дадуць шанец патраціць зэканомленыя сродкі на пару дадатковых заняткаў з інструктарам.

Да слова, спартыўны лук упрыгожыць і адпачынак на прыродзе — ад шпацыраў да пікнічкоў. А калі вырашылі пачаць займацца дома, то ў краме знойдзеце яшчэ і неабходныя дадаткі, кшталту скакалак ці эспандэраў.

Гульня

Калі ваш трэнд — аматарскія спартыўныя гульні, ці ЖЭС нарэшце абсталяваў у вашым двары баскетбольную пляцоўку — трэба абнавіць і гардэробчык. У новай краме абавязкова знойдзеце нешта для сябе. А калі футбольная форма вам будзе пасаваць лепш, то падгаварыце сяброў і суседзяў стварыць дваровую футбольную каманду.

Экзотыка

Магчыма, гэтым летам у вашых планах дайвінг і вы нават набылі даражэнную пуцёўку на цёплыя моры. То можа, варта прымерыць касцюм для падводнага плавання? А заадно — акуляры і ласты.

Бліжэй да зімы з’явяцца брэндавыя касцюмы для аматараў гарналыжнага адпачынку.

Прадаўцы працуюць персанальна з кожным пакупніком. Калі вы чагосьці не знайшлі зараз — пакіньце сваю заяўку. Як з’явіцца адпаведная рэч, вы атрымаеце запрашэнне, а пры жаданні - і фота рэчы на Viber.


ТПУП"ИнваШанс" ОО"БелОИ"

УНП 590 998 709