Некаторыя кажуць, што святкаваць День святога Валянціна — глупства. Маўляў, кахаць трэба ўвесь год, а не адзін дзень. Але чаму б не скарыстацца магчымасцю зрабіць падарунак сваёй другой палове ў такі сімвалічны дзень? Hrodna.life разам з крамай «Хата мастака» падабраў 10 падарункаў выключна ручной працы.
— Набыць звычайны падарунак, кітайскі або завадскі - надта банальна, не эстэтычна і не з’яўляецца прыкметай добрага тону і густу, — кажа Жана Жукава, гаспадыня крамы. — У нас зараз ідзе вялікая цікавасць да пазнання сваёй культуры і гісторыі, таму ўзрос попыт на вырабы ручной працы з беларускімі сімваламі. Асабліва ў моладзі - што мяне вельмі радуе.
Яна кажа, што ручныя вырабы «цяплейшыя, мілейшыя і раднейшыя».
— Нельга параўноўваць вырабы з заводу і вырабы, створаныя майстрам індывідуальна. Гэта зусім іншая энергетыка, яны жывуць самі па сабе і нясуць у сабе нешта. Што датычыць керамікі, ад іх нават нейкае цяпло зыходзіць.
1. Для маладой пары
Набор посуду з беларускім арнаментам — цудоўны падарунак для пары, якая толькі ўладкоўвае побыт. Можна быць упэўненым, што яны не запыляцца ў шафе, а будуць актыўна выкарыстоўвацца.
2. Практычны падарунак
Смачная ежа — яшчэ адзін спосаб выказаць каханне. Гліняныя гаршочкі спадабаюцца кулінарам. Ежа ў гаршочку не варыцца, а томіцца, захоўваючы ўсе вітаміны і карысныя элементы. Зараз іх можна ставіць і ў духоўку, і ў мікрахвалёўку.
3. Падарунак, які можна зрабіць самастойна
Зараз вельмі папулярныя футболкі з надпісамі. Але з большага яны аднатыпныя. Набыўшы фарбы для малявання па тканіне і звычайную майку, вы можаце зрабіць эксклюзіўны падарунак і напісаць тое, што спадабаецца менавіта вашай палавінцы. А самае прыемнае, што ён будзе зроблены сваімі рукамі.
4. Персанальны падарунак
Закладка з імем асабліва спадабаецца кнігалюбам. Яна будзе ўвесь час пад рукой, нагадваючы пра каханага.
5. Для яго
Гліняны набор посуду выглядае сувора і нават брутальна. У камплекце: чайнік, медавік або цукерніца, талерка і кубак.
6. Для яе
Прыгожы шалік надасць утульнасць гэтай зімой, а брошка дапаможа падкрэсліць індывідуальнасць жанчыны. Галоўнае — не забыць пра яе любімы колер. У наяўнасць як стрыманыя карычневыя колеры, так і ярка-чырвоныя.
7. Падарунак з намёкам
З лета гэтага года капілкі зноў сталі актуальнымі для беларусаў. Можна кідаць у яе манеткі і марыць, напрыклад, пра сумесныя падарожжы, на якія пойдуць сабраныя грошы. Да таго ж, такія мілыя совы — самі па сабе выдатны падарунак. А наяўнасць трэцяй маленькай савы можа быць намёкам на сур’ёзны крок для пары, у якой пакуль няма дзетак.
8. Падарунак для дваіх
Такую сімпатычную алоўніцу можна падарыць пары. Асабліва пасуе яна людзям творчых прафесій, якія з задавальненнем будуць складваць у яе алоўкі, пэндзлікі і асадкі.
9. Класічны падарунак
Акрамя валянцікак і сэрцаў сімвал Дня ўсіх закаханых — розныя анёлкі ды купідоны. У краме вы знойдзеце і вязаныя, і гіпсавыя, і з тканіны, і керамічныя. Таксама мілым падарункам будзе мяккая цацка — лепш набыць унікальную ад майстроў, чы чарговага мішку Тэдзі.
10. Падарунак для былых
Як бы добра ў вас зараз ні ішлі справы, некаторыя раны на сэрцы не загойваюцца. І часам вельмі хочацца нагадаць нашым колішнім пра сваё існаванне і іх недахопы, з-за якіх вы разыйшліся.
Са слоў Жаны, у краме пакуль што не стала больш пакупнікоў перад святам:
— Людзі купляюць канкрэтна за дзень ці нават у дзень свята. Чамусьці ў нас няма звычая набыць падарунак заранёў, выбраць яго мэтанакіравана, пахадзіць. Ні перад Новым годам, ні перад 8-м сакавіка. Усё робіцца ў апошні момант, бягом, бягом, на хаду…
Прыходзьце ў краму «Хата мастака» і выбірайце падарунак загадзя.
вул. Савецкая, 13 (побач з рамонтам абутку)
[irp]