Людзі і справы

«Гэта не для дзяўчат!» Гродзенская настаўніца змяніла прафесію — цяпер паліруе BMW і Audi

Гродзенцы Валянціне 25 гадоў і яна займаецца дэйтлінгам — паліруе аўтамабілі і робіць хімчыстку салонаў. Як яна патрапіла ў гэтую сферу, ці цяжка працаваць дзяўчыне па гэтай спецыяльнасці і як на гэта рэагуюць кліенты, яна расказала av.by.

Валянціна ў майстэрні. Крыніца: av.by

Патрапіла ў дэйтлінг праз конкурс у Instagram

Валянціна па спецыяльнасці - настаўніца фізкультуры. Яна скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, з 18 гадоў працавала трэнерам па плаванні. Працаваць у сферы дэйтлінгу пачала выпадкова.

«У 2021 годзе ў Instagram адбываўся конкурс. Адзін з прызоў - поўны курс паліроўкі машын. Я стала яго пераможцай, а па выйгрыш мне прыйшлося ехаць у Ліду: менавіта там знаходзілася майстэрня», — сказала Валянціна.

Пасля гэтага дзяўчына паразмаўляла з гаспадаром і кіраўніком майстэрні Русланам і даведалася, як можна патрапіць у гэтую сферу. «Руслан навучыў мяне ўсяму! Вось так я і стала тут працаваць».

Валянціна ў майстэрні. Крыніца: av.by

Думалі, што «паспрабуе і кіне»

Першыя два гады дзяўчына сумяшчала працу настаўніцы і паліроўшчыцы. Яна займалася лакафарбавым пакрыццём (ЛФП) аўтамабіля і хімчысткай салона.

«Спачатку было шмат пытанняў. „Як ты там будзеш працаваць?“ — „Гэта ж вельмі цяжка фізічна!“ — „Гэта ж не для дзяўчат!“ Хтосьці нават думаў, што паспрабую і кіну… Але час ідзе, а мяне гэта яшчэ больш уцягвае! Але, прызнаюся, быў момант, калі наступіла эмацыйнае выгаранне… Тады сапраўды спаймала сябе на думцы: а можа, гэта і праўда не для мяне? Але, прасядзеўшы дома пару тыдняў, зноўку вярнулася да любімых BMW і Audi — яны ў нас самыя частыя госці», — распавяла Валянціна.

Валянціна ў майстэрні. Крыніца: av.by

Калі кліенты бачаць яе ў майстэрні, то спачатку бянтэжацца. «А потым, калі глядзяць на вынік працы, то ў адзін голас заяўляюць: «Зараз толькі да вас, Валя!».

Першы аўтамабіль, які паліравала — «тапелец»

Першы аўтамабіль, які дзяўчына паліравала самастойна — Skoda Octavia ва ўніверсале. «Я над гэтай тачкай карпела пяць дзён» — кажа Валянціна. Аўтамабіль быў «тапельцам» і з яго трэба было выняць усе крэслы, прамыць і прасушыць.

Валянціна ў майстэрні. Крыніца: av.by

Першапачаткова аўтамабіль трэба было памыць, ачысціць ЛФП, колы, дыскі, праёмы. Пасля гэтага трэба дадаткова пачысціць кузаў глінкай, каб прыбраць уедлівыя забруджванні.

Паліруе ад самых старых да крутых BMW

Валянціна абслугоўвае аўтамабілі «ад самых старых, якія нават не возьмеш на паліроўку, бо іх трэба спачатку фарбаваць, да крутых BMW, якія каштуюць дзясяткі тысяч долараў».

Таксама сярод замоваў былі рарытэтны Chevrolet Monza 1979 года, трохдзверны Peugeot 206, BMW M5, а перад сезонам паліравала гідраквадрацыкл.

Самы вялікі жах — спаліць лак

«Самы вялікі жах у працы паліроўшчыка — гэта спаліць лак! Тады дэталь аўтамабіля цалкам ідзе ў перафарбоўку. І ты „патрапляеш“ на грошы!».

Акрамя паліроўкі, дзяўчына займаецца хімчысткай салонаў аўтамабіляў. Паводле словаў Валянціны, у хімчыстцы «касякі» часцей за ўсё звязаныя са скураным салонам, які рамантавалі раней. «Бывае, пачынаеш чысціць скуру, а там фарба злазіць! Апынаецца, што гэты элемент салона рэстаўраваўся… А цябе проста не папярэдзілі аб гэтым. Але, трэба прызнацца, працаваць са скураным салонам нашмат прасцей, чым з велюрам».

Валянціна ў майстэрні. Крыніца: av.by

Гэта звязана з тым, што велюравыя салоны трэба граматна мыць. У салоне трэба адмыць усе забруджванні і вельмі добра апалоскваць саму тканіну, бо калі застаецца хімія ўнутры крэсла, яно потым высыхае плямамі. «А скуру прачысціў, памыў, апрацаваў крэмам, каб працягнуць ёй тэрмін жыцця — усё, прыгажосць!».

Колькі каштуе паліроўка

«Усё залежыць ад таго, што менавіта хоча кліент. Лёгкая паліроўка кузава каштуе ад $ 100 у эквіваленце. Пакрыццё аплочваецца асобна: калі воскам — ад $ 50, керамікай — ад $ 100».

На працу з адной машынай можа сыходзіць ад аднаго дня да пяці. Штомесячны прыбытак вагаецца, але заробак дакладна большы, чым у школе.

Валянціна ў майстэрні. Крыніца: av.by

Без фізічнай падрыхтоўкі будзе вельмі складана

Калі ў чалавека няма фізічнай падрыхтоўкі, то ў гэтай прафесіі яму можа быць вельмі складана, кажа Валянціна. «Я займалася плаваннем, таму мне не цяжка доўга працаваць рукамі, дастаць альбо перанесці крэсы… Рукі ў мяне моцныя!».

За дзень дзяўчына стамляецца, бо доўга трымае ў руках паліравальныя машынкі, якія важаць па пяць кілаграм. «Вось паспрабуй іх выкарыстоўваць бесперапынна пару гадзін! Тым больш, што яна пры працы яшчэ і аддае ў плячо. Вакол аднаго аўтамабіля трэба прайсціся некалькі разоў».

Валянціна лічыць, што дэтэйлінг — накірунак, дзе развіваешся бясконца. «Я і зараз пастаянна гляджу відэаролікі ад профі ў гэтым накірунку, падпісана на разнастайныя студыі і майстроў. Удасканальваць сваё майстэрства тут можна бесперапынна!».

У будучыні дзяўчына плануе адвучыцца на майстра па рамонце і рэстаўрацыі скуры. Бо лічыць, што гэта цікавы і перспектыўны накірунак.

Валянціна ў майстэрні. Крыніца: av.by

Чытайце таксама: На адной з цэнтральных вуліц Гродна забаранілі паркоўку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025