беларускія ўпрыгожанні belaruskicry

На адрэзку вуліцы Гараднічанскай ад Маркса да Кірава часткова забаранілі паркоўку. Дарожнікі намалявалі суцэльную жоўтую лінію па тым баку вуліцы, дзе раней знаходзілася «Польская Мацеж Школьная». Забаронена стаянка і побач з будынкам турмы, ля выезду на вуліцу Кірава.

Раней Гараднічанская была адной з найбольш застаўленых машынамі вуліц у цэнтры: тут паркаваліся супрацоўнікі суседніх офісаў, мясцовыя жыхары, проста людзі, якія прыязджалі па справах у цэнтр. Таксама адрэзак выкарыстоўваюць, каб скараціць шлях, асабліва ва ўмовах затораў, заўважае Newgrodno.by.

Гэты адрэзак — аўтамабільна-пешаходны, але пешаходам раней было цяжка прайсці па вуліцы з-за вялікай колькасці прыпаркаваных і праязджаючых машын.

Чытайце таксама: