У Гродне рыхтуюць да запуску мабільны дадатак для замовы таксі. Гэта будзе новы нацыянальны беларускі агрэгатар «Time». Эксперты кажуць, што чакаюць яго з’яўлення ўжо не першы год, піша «АвтоГродно».

Прадстаўнікі новага сэрвісу пакуль не каментуюць свой дадатак. Як менавіта будзе выглядаць дадатак і наколькі эфектыўна ён будзе працаваць, яшчэ невядома. Цяпер праходзяць апошнія ўзгадненні ў дзяржаўных органах.

Канкурэнтны тарыф сэрвісу

Беларускі сэрвіс захоўвае канкурэнтны тарыф, які сфармаваны ўмовамі рынку і патрэбай пасажыраў, але пры гэтым за кошт значнага зніжэння камісіі сэрвісу і адсутнасці ПДВ даходы кіроўцаў і паркаў перавозчыкаў павялічацца.

Перавозчыкі за кошт зніжэння выдаткаў будуць мець магчымасць своечасова і годна абслугоўваць транспартныя сродкі, падвысіўшы ўзровень і якасць пасажырскіх перавозак.

Плюсы сэрвісу

Беларускі дадатак усталюе празрыстыя адносіны з пасажырамі, кіроўцамі і правяральнымі органамі. Таму што ўладальнікі сэрвісу зарэгістраваныя ў Беларусі і працуюць па законах нашай краіны.

Адсюль плюсы:

  • стаж кіроўцаў не менш 3-х гадоў;
  • наяўнасць касавага падсумоўваючага апарата, сумешчанага з таксометрам, усіх відаў страховак;
  • паўнавартасная падтрымка 24/7;
  • праходжанне перадрэйсавага і паслярэйсавага медыцынскага агляду і тэхнічнага кантролю транспартнага сродка;
  • кантроль рэжымаў працы і адпачынку, а таксама поўная справаздачнасць.

Камісія ад працы сэрвісу будзе заставацца ў нашай краіне, падаткі будуць выплачвацца таксама ў Беларусі.