Людзі і справы

«Чалавек, які цалкам прысвяціў сябе роднаму гораду». У Гродне прайшоў вечар памяці Наталлі Канюк

Вечар памяці краязнаўцы Наталлі Канюк, якой 30 снежня магло споўніцца 69 гадоў, прайшоў 28 снежня ў сярэдняй школе № 2. На сустрэчы, акрамя сяброў, калег і сваякоў Наталлі Рыгораўны, былі і тыя гродзенцы, якія на працягу гадоў сачылі за яе дзейнасцю.

За дзясяткі гадоў вывучэння гісторыі Гродна Наталлі Канюк удалося сабраць шмат розных матэрыялаў, а таксама разгадаць нямала таямніц, якія хвалявалі гараджан. Здавалася б, за столькі гадоў краязнаўца павінна была выпусціць сваю кнігу, але Наталля Рыгораўна не паспела гэта зрабіць, хоць сабраны матэрыял можа паслужыць і для некалькіх кніг.

Усё рабіла на поўным энтузіязме

Толькі пасля смерці краязнаўцы яе сябры, калегі і сваякі вырашылі выпусціць кнігу, куды ўвайшлі матэрыялы, што публікаваліся Наталляй Канюк у газеце «Вячэрні Гродна». Кніга выйшла ў свет у кастрычніку 2017 года пад назвай «Хранитель Жилибертии». Падчас прэзентацыі зборніка, які прайшоў у Гродне на Днях Святога Губерта, Наталлю Канюк пасмяротна ўганаравалі ўзнагародай імя Ядкоўскага.

[irp posts="38 811″ name="Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка"]

«Наталля Рыгораўна займалася ўсім, чым магла. Яна вывучала архітэктуру горада і, як не дзіўна, яна вельмі любіла збіраць цагліны, — распавядае сяброўка краязнаўцы Галіна Белабокая. — Ведала кожную старую пабудову ў горадзе і хто там жыў. Вывучыла старыя люкі, якія ў нас пад нагамі. Цікавіла яе і тое, як людзі ў розны час праводзілі вольны час у горадзе, што елі і пілі, і многае іншае.

Яна была шматбаковым чалавекам і ўсё рабіла на поўным энтузіязме. Гэта той чалавек, які цалкам прысвяціў сябе роднаму гораду. Гэта яна пачала займацца адраджэннем батанічнага саду ў Гродне і першая пачала высаджваць дрэвы. Яе справу сёння працягваюць актыўныя гродзенцы. Улады паабяцалі падтрымліваць".

Сяброўка Наталлі Канюк Галіна Белабокая паказвае на вечары слайды з выявамі краязнаўцы.

Аддалася гораду, але ў Кнігу славы не патрапіла

За сваё жыццё Наталля Канюк дапамагла стварыць некалькі музеяў у розных установах горада. Удзячныя супрацоўнікі, сябры і краязнаўцы ў 2017 года сабралі подпісы і рэкамендацыі па ўнясенні Наталлі Рыгораўны ў Кнігу славы горада Гродна, але атрымалі адмоўны адказ.

«Для ўсіх стала нечаканасцю, што Наталлю Канюк не ўнеслі ў Кнігу славы горада ў 2017 годзе. Гэта сумна і крыўдна, — распавядае пастар лютэранскай царквы Уладзімір Татарнікаў. — Сёння мы радуемся, што ў Гродна прыязджаюць турысты і глядзяць нашы славутасці, вывучаюць гісторыю, якая знішчалася ў свой час.

Але менавіта дзякуючы такім энтузіястам і гісторыкам як Наталля Канюк мы можам даведацца пра ўсё: які ў нас быў горад, каму ён належаў, хто і дзе жыў і многае іншае. Нават адкрыццё музея — гэта не справа аднаго дня, бо трэба сабраць столькі інфармацыі і экспанатаў, а Наталля Рыгораўна гэтым і займалася.

Яна шмат часу праводзіла ў архівах і ўвесь час шукала інфармацыю для горада. І самае сумнае, што сёння пра такіх людзей практычна не гавораць і не ўспамінаюць на высокім узроўні, хоць для горада было зроблена шмат. Але радуе, што сваякі, калегі і сябры памятаюць".

Сябры, калегі і сваякі Наталлі Канюк, якія вырашылі наведаць вечар памяці ў сярэдняй школе № 2
Праца па ўвекавечанні імя Наталлі Канюк у будучыні будзе працягнута. Яе сябры хутка пачнуць збіраць новыя дакументы па ўнясеннi яе імя ў Кнігу славы горада Гродна і спадзяюцца, што гарадскія ўлады на гэты раз ухваляць іх прапанову. У 2018 годзе Гродна будзе адзначаць 890-годдзе і плануецца, што ў Кнігу славы будзе ўнесена шмат новых імёнаў.

Рукапісы не знікнуць

Сын Наталлі Канюк Дзмітрый тым часам зоймецца рукапісамі маці, якіх за гады сабралася мноства. Нешта з іх будзе апублікавана.

«Мама па старым Гродне ведала практычна ўсё і яна шмат працавала, каб распавесці гэта гродзенцам. Яе справа будзе працягнута. У новым годзе мы пачнём разбіраць ўсе яе рукапісы і ў будучыні перадамо іх гісторыкам, якія зоймуцца публікацыямі або выданнем новых зборнікаў», — распавёў Дзмітрый.

Гісторык Андрэй Вашкевіч (справа) з сынам Наталлі Канюк Дзмітрыем, якому перадалі ўзнагароду імя Ядкоўскага, якой ўзнагародзілі яго маму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025