У цэнтры Гродна з канца лістапада пачала працу чабурэчная. Уладальнікі не сталі вынаходзіць кола і назвалі ўстанову гэтак жа. Гэта адзінае сёння месца ў горадзе, дзе асноўнай стравай з’яўляюцца чабурэкі.

Адна з уладальніц кафэ ў савецкія гады працавала ў вядомай гродзенскай чабурэчнай на Ажэшкі. Таму пасля закрыцця апошняй яна планавала адкрыць сваю падобную закусачную. Чабурэчную адкрылі на Віленскай у тым месцы, дзе яшчэ нядаўна былі бар «Lemon» і кафэ «Какоша», а да іх — «Калабкі» і бар «Віленскі». Над інтэр'ерам новай установы працавала дызайнерка Ірына Варкулевіч. Чабурэчная разлічана на 20 пасадачных месцаў, але ежу можна і забраць з сабой.

«Гродзенцы заўсёды любілі чабурэкі і такое месца павінна быць у цэнтры нашага горада. Успомніце колькі было засмучаных гараджан, калі зачынялася адзіная чабурэчная ў Гродне. Таму такую ​​закусачную трэба было адраджаць. Мы паспрабавалі і зараз стараемся рабіць якасны і ўсімі любімы прадукт», — распавядае адна з уладальніц кафэ Кацярына.

Гатуюць на месцы, без замарозкі

Ва ўстанове кожны чабурэк гатуюць на замову. На яго падрыхтоўку сыходзіць каля 6 хвілін. Пакуль у меню два віды чабурэкаў: з мясам і сырам. Ёсць яшчэ булён і кампот, салаты, магчыма ў будучыні з’явяцца пельмені.

чебуречная виленская гродно

чебуречная виленская гродно

чебуречная виленская гродно

чебуречная виленская гродно 04

«У нас усё з натуральных і свежых прадуктаў, ніякіх замарозак. Мы паспрабавалі ўзнавіць хатнюю кухню. Мы за якасны прадукт. Ведаеце, многія рэстаратары сёння баяцца паху чабурэка, а мы — не», — дадалі ўладальнікі.

Чабурэчная пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на сярэдзіну снежня.

чебуречная Гродно Виленская
чебуречная Гродно Виленская

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life