Город

Клубніцы па 29 рублёў, памідоры ад 5,5. Што колькі каштуе на рынках Гродна

Клубніцы можна купіць ад 16 да 29 рублёў, а чарэшню — ад 25 да 27 рублёў. Журналісты Hrodna.life даведаліся цэны на рынках Гродна, знайшлі самую танную радыску і дзе ўжо можна купіць буякі. Для гэтага мы абышлі Цантральны рынак («Скідзельскі»), міні-рынкі «Фолюш» і «Прынёманскі» («Брэст») і крама"Віталюр".

Беларуская клубніцы даражэйшая за імпартную

На Скідзельскім рынку самыя танныя клубніцы каштуюць 16 рублёў. У асноўным беларускія клубніцы з Бераставіцкага раёна — 28−29 рублёў. На рынку «Фолюш» іх прапануюць за 25 рублёў. Сярэдні кошт клубніцаў з Азербайджана і Грэцыі - 17−18 рублёў. Яе за тыя ж грошы можна знайсці і на «Брэсце» (і там вялікі выбар).

Рынак «Цэнтральны» («Скідзельскі»)

«Першыя нашы клубніцы заўсёды так, танней цяпер вы наўрад ці знойдзеце. Потым ужо танней будзе. Чаму пытаецеся? Бярыце за 18 рублёў. Паглядзіце якая прыгожая, буйная», — кажуць прадаўцы на рынку «Фолюш».

У «Віталюр» ягад яшчэ няма. Але можна купіць ананас з Коста-Рыкі на зніжцы за 5,99 рублёў.

Чарэшня з Узбекістана

На Скідзельскім рынку чарэшню знайсці не так проста. Ёсць два месцы з коштам 25 і 35 рублёў за 1 кг. Побач прадаюць буякі за 7,50.

На рынку «Фолюш» чарэшні больш, кілаграм каштуе ў сярэднім каля 27 рублёў. Самая танная чарэшня на «Брэсце» — ёсць варыянты па 18, па 25 рублёў.

На міні-рынку «Фолюш»

З экзотыкі на Скідзельскім рынку можна знайсці абрыкос за 9,50 рублёў і нектарын за 19 рублёў. На рынку «Фолюш» даражэй: нектарын за 25 рублёў, а абрыкос — 13.

На «Брэсце» людзей няшмат, а прадаўцы — актыўныя

У буднія на рынках людзей няшмат, а на «Брэсце» — і зусім можна сказаць, што пуста. Можа быць таму дастаткова толькі спытаць кошт, як табе тут жа пачынаюць накладваць прадукты ў пакецік і любым спосабам пераконваюць купіць.

Міні-рынак ля ўніверсама «Брэст»

Журналістка Hrodna.life хацела ўзяць па паўкіло памідораў і клубніцаў: узважылі па кілаграме. Яшчэ дзве хвіліны і мы сышлі б з паловай кавуна. «Самы салодкі, свежы і смачны», — запэўніваў прадавец, расхвальваючы травеньскі кавун.

Спроба даведацца, колькі каштуе чарэшня, таксама ледзь не скончылася купляй: ягады без запытання пачалі пакаваць, хоць купляць іх мы не хацелі. Даведацца цану інакш было нельга — цэннікаў на латку проста не было.

З гародніны — радыска ў трэндзе

Самую танную радыску знайшлі на рынку «Фолюш»: па 60 капеек. На Скідзельскім рынку радыска каштуе ад 1 рубля за кг. У краме «Віталюр» — і зусім па 1,99.

Радыска на Скідзельскім рынку

Памідоры на Скідзельскім рынку ў сярэднім каштуюць ад 5,50 рублёў. У латках дзе напісана «крымскія гародніна, садавіна» памідоры прадаюць ад 8,90 за 1 кг.

Азербайджанскія памідоры на міні-рынку каля ўніверсама «Брэст»

На рынку «Фолюш» знайшліся памідоры за 3 рублі. На «Брэсце» — вельмі вялікі выбар памідораў: слівавідныя, малінаўка, на галінцы. Кошт: ад 5 да 10 рублёў. Адны з самых танных — па 5,5 — азербайджанскія. У краме «Віталюр» сярэдняя цана памідораў - 7 рублёў.

Чытайце таксама: «Нас не должно быть много, мы должны быть качественными». В Гродно открылось первое фермерское пространство: что и за сколько там можно купить

Дзяўчына з вазочкам у аднаго з латкоў цікавіцца, ці ёсць памідоры з Расіі. Кажа, яны ёй вельмі спадабаліся ў мінулым годзе. «Толькі з Азербайджана і Беларусі», — адказвае прадавец. Тут уступае ў размову дзядуля: пытаецца, адкуль наогул пастаўкі і ёсць ці капуста з Украіны. Атрымаўшы адмоўны адказ — сыходзіць.

Азербайджанскія памідоры на міні-рынку каля ўніверсама «Брэст»

«Долар упаў, а кошты чамусьці не знізіліся»

Адны з самых нізкіх коштаў на агуркі і капусту — на Скідзельскім рынку. Там за гэтую гародніну просяць ад 1,5 рубля. На рынку «Фолюш» сярэдняя цана капусты — каля 3 рублёў. Капуста ў краме «Віталюр» каштуе 2,33 рубля.

Рынак «Цэнтральны» («Скідзельскі»)

Некаторыя пакупнікі на рынках спрачаюцца з прадаўцамі аб цэнах. Маўляў, кошты ў Польшчы ніжэйшыя, і межы адкрытыя. «Час ужо і на рынках кошты зніжаць», — кажа пакупніца. Прадавец запэўнівае яе, што для прывозу гародніны і садавіны «нічога не адкрылася».

Іншыя пакупніцы абураюцца: «Долар упаў, а кошты чамусьці не знізіліся». Сыходзячы ад прылаўка, яны адзначаюць, што можа быць справа ва ўмацаванні расійскага рубля?

Чытайце таксама: Адмовіліся ад «нішцякоў», веечак і адпачынку. Як гродзенцы эканомяць на фоне росту коштаў і санкцый

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024