З-за пераезду за мяжу многія ў Гродне прадаюць бізнес. Выявілася — не толькі яго. Hrodna.life паглядзеў на сайце kufar.by, што (і каго!) яшчэ прадаюць гродзенцы ў сувязі з пераездам. Знайшлі шмат адзення, бытавой тэхнікі і пародзістых жывёл.

Шыншыла, коткі і сабакі. Некаторыя — у дар

Бенгальскую короткошерстную кошку продают в связи с переездом
Бенгальскую караткапоўсцевую котку прадаюць у сувязі з пераездам

За 300 рублёў тэрмінова прадаюць кацянят пароды сфінкс. Бенгальскую кароткапоўсцевую котку аддадуць за 220, у дадатак латок, грабянец і талерка.

У сувязі з пераездам па дагаворнай цане прапануюць купіць двух шчанюкоў ёркшырскіх тэр’ераў. Разам з клеткай, кормам, крэйдай для грызення і пяском для купання можна купіць дарослага самца шыншылы.

У падарунак у сувязі з пераездам у іншую краіну аддаюць метыса стафа і пітбуля. Сабаку 11 месяцаў, ёсць ветпашпарт і прышчэпкі. Таксама ў сувязі з пераездам за мяжу аддаюць і дарослага хаскі.

Двух бамбейскіх чорных котак і аднаго ката таксама аддаюць бясплатна. «У сувязі з тэрміновым пераездам вымушана прыладжваць сваіх любімчыкаў, адрываю прам ад сэрца» — тлумачаць у аб’яве.

Нерухомасць

Аднапакаёвая кватэра з рамонтам і мэбляй прадаецца за $ 30 000. Гэтую ж кватэру яшчэ нядаўна можна было зняць на працяглы тэрмін за $ 150, але пазней абвестку знялі. Тэрмінова ў сувязі з пераездам прадаюць чатырохпакаёвую кватэру за $ 59 600 па вул. Белыя Росы. Таксама тэрмінова шукаюць пакупнікоў і на двухпакаёвую кватэру за $ 48 000. У кватэры свежы рамонт, прадаўцы пакінуць кухонны гарнітур са ўбудаванай тэхнікай.

Почти готовый дом в Зарице продают в связи с переездом
Амаль гатовы дом у Зарыцы прадаюць у сувязі з пераездам

Амаль гатовы дом з лазняй 2022 года пабудовы прадаюць у Зарыцы. У доме два санвузлы, тры спальні і кухня сумешчаная з гасцінай, гараж. У лазні - парная, санвузел, пакой адпачынку. Вялікая зона барбекю.

Амаль новая бытавая тэхніка

Сярод аб’яў мы знайшлі робат-пыласос з гарантыяй да 2024 года за 700 рублёў і отпарвальнік, якім карысталіся адзін раз, за 260. Таксама прадаюць амаль новы электрагрыль за 260 рублёў. Электрычную печ, набытую ў верасні 2021 года, аддаюць за 370 рублёў. «Выкарыстоўвалі некалькі разоў. Прадаю ў сувязі з пераездам», — пазначана ў аб’яве.

Шмат адзення

Ёсць лот новага дзіцячага адзення — за ўсё просяць 100 рублёў. «Тэрмінова прадаю ў сувязі з пераездам, глядзіце іншыя мае аб’явы, вельмі шмат усяго па нізкіх цэнах» — пішуць у абвестцы. Сярод іншых аб’яў гэтага прадаўца мы знайшлі шмат жаночых сукенак ад 3 рублёў, швэдры, джынсы — ад 10.

Вікторыя прадае рэчы тэрмінова ў сувязі з пераездам. Сярод іх сумка Yves Saint Laurent за 180 рублёў, сукенкі ад 5, бюстгальтар Victoria’s Secret за 20 рублёў.