Спадчына

«Наша прабабуля была першай фатографкай на тэрыторыі Беларусі». Сям’я Райхштэйн з Канады наведала Гродна

Напярэдадні Дня фотаздымка, які адзначаюць 19 жніўня, Гродна наведала сям’я Райхштэйн з Канады. Іх сваячка Ента (Яўгенія) Райхштэйн не проста мела ў горадзе ўласную фотамайстэрню. Яна была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі прафесійнай фатографкай.

Фотаатэлье сям'і Райхштэйн знаходзілася на вуліцы Мураўёўскай, 29 — сучаснай Ажэшкі. Па інфармацыі нашчадкаў Енты, братоў Хумана і Ірвіна, студыя іх продкаў знаходзілася ў трохпавярховым доме зубнога лекара Якава Гурэвіча. Там яны і жылі. Там да пачатку Другой сусветнай жылі чатыры пакаленні іх сям'і.

Адкрыць атэлье дапамагла праца ў Карасіка

Небагатай яўрэйскай сям'і царскія ўлады не адразу далі дазвол адкрыць фотаатэлье ў Гродне. Атрымалася гэта толькі з другога разу, калі прашэнне падала менавіта жанчына — Ента Райхштэйн.

«У 1891 годзе наш прапрадзед напісаў прашэнне да гарадскіх уладаў, але яму не дазволілі гэта зрабіць, — распавядае Ірвін. — Праз тры гады яго дачка Ента зноў напісала прашэнне, прыклаўшы дакументы, што яна чатыры гады працавала ў Гродне ў вядомай фотастудыі Карасіка. І гэта дапамагло».

Ента (Яўгенія) Райхштэйн была здольнай вучаніцай вядомага гродзенскага фатографа З.Я.Карасіка, займалася ў яго чатыры гады. У характарыстыцы сваёй вучаніцы Карасік піша, што «яна была ў навучанні фатаграфічнай справе і паказала цудоўныя поспехі, так што яна ведае ўсе галіны фатаграфічнага мастацтва», за што у 1890 г. ёй далі атэстат і званне «жанчына-фатограф». У 1894 г. ёй далі Пасведчанне на адкрыццё майстэрні. А ў 1901 годзе яна просіць дазвол адкрыць фотаатэлье ў Ваўкавыску.

Фота з атэлье Райхштэйнаў знайсці цяжка

Што стала з Ентай Райхштэйн, браты не ведаюць. Паводле іх дадзеных прабабуля памерла маладой і адзін са сваякоў пераняў сямейную справу.

«Пасля смерці Енты наш дзядуля стаў галоўным у фотастудыі, ён таксама быў фатографам, — дадае Ірвін. — Нам вядома, што фотастудыя была маленькая, таму сёння вельмі складана знайсці фатаграфіі, зробленыя ў атэлье Райхштэйнаў».

Падчас Першай сусветнай вайны Райхштэйны эвакуіраваліся ў Віцебск. Уладальнік фотастудыі падхапіў там тыф і памёр. Бацьку Ірвіна і Хумана тады было 7 гадоў. Ён разам з мамай і братам вярнуўся ў Гродна ўжо пасля вайны.

Дом Якава Гурэвіча, дзе жыла і працавала сям’я Райхштэйн. Уладальнік пабудаваў гэты трохпавярховы будынак у 1898 годзе, праз пяць гадоў пасля прыбыцця ў Гродна з Беластока. Распавядаюць, што ён праз некаторы час збанкрутаваў. Гурэвіч прапанаваў гарадскім уладам разабраць яго дом за пазыкі. Неўзабаве з Амерыкі прыехаў яго багаты брат. Удалося не толькі вярнуць даўгі, але і зробіць яшчэ адну трохпавярховую прыбудову.

Эміграцыя выратавала ад жахаў вайны

Пасля вяртання ў Гродна Райхштэйны адчувалі цяжкасці з фінансамі і фотаздымкамі ўжо не займаліся. Толькі праз нейкі час жыццё сям'і наладзілася. Бабуля Ірвіна і Хумана дапамагла дзецям атрымаць добрую адукацыю. Іх бацька ў пачатку 1930-х гадоў працаваў у вядомай страхавой кампаніі, а пасля ў пошуках лепшага жыцця вырашыў эміграваць за акіян.

«Бацька і мама яшчэ ў Польшчы падпісалі пагадненне, што пажэняцца ўжо ў Канадзе. Мама атрымала дакументы на выезд у 1933 годзе і з’ехала раней. Бацька да яе прыплыў праз тры гады. За акіянам яны і пажаніліся. Магчыма, эміграцыя і дапамагла нашым бацькам пазбегнуць жахаў вайны, а сваякі, якія засталіся ў Гродне, загінулі».


У другой палове 19 стагоддзя ў Гродне распаўсюдзілася мода на фотаздымкі. У горадзе з’явілася шмат маленькіх майстэрняў. Першымі фатографамі былі пераважна мужчыны. Сярод жанчын першай вядомай нам фатографкай была Ента Райхштэйн.


Вы нашли работу своей мечты, но у вас нет высшего образования по данной специальности, поэтому перед вами многие двери закрыты? Вы можете купить диплом и осуществить все вами задуманное. Пусть ничто не стоит у вас на пути.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025