Хатнія жывёлы — неад’емная частка гарадскога жыцця ў Швецыі, піша інтэрнэт-часопіс CityDog.by. У стакгольмскім метро ёсць энімалз-фрэндлі-вагоны (яны пазначаныя налепкамі з выявай сабачак), у якіх можна ездзіць разам з гадаванцамі. У многія кавярні можна заходзіць з хатнімі жывёламі. А ў парках на прабежку кампанію сваім гаспадарам часцяком складаюць сабакі.

Сустрэць бяздомнага ката ў горадзе складана, а бяздомнага сабаку — немагчыма. Як Швецыя клапоціцца пра хатніх жывёл?

CityDog.by з’ездзіў у шведскі каціны прытулак, які, хутчэй, нагадвае гатэль з відам на мора, а яшчэ ў сапраўдны сабачы «дзіцячы сад». Паглядзелі, як яны ўладкованыя знутры, і распыталі шведаў аб адносінах да хатніх жывёл.

Асобныя апартаменты і від з акна на мора: як жывуць каты ў прытулку, які нагадвае гатэль

Каціны прытулак Katthemmet («каціны дом») знаходзіцца ў 30 хвілінах язды ад Стакгольма, у пагорыстай мясцовасці, акружанай вадой і скаламі. Як пазней раскажуць супрацоўніцы прытулку, жылы комплекс, у якім Katthemmet здымае будынак, пабудаваны ў 1990-х. Яго гаспадыня, забяспечаная жыхарка Стакгольма, хацела здаваць дамы толькі жанчынам з нізкім дастаткам, а пазней — для грамадскіх ініцыятываў ці дабрачынных праектаў, але не для бізнесу.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Заходзім на першы паверх прытулку, які, дарэчы, адкрыты для наведванняў толькі па некалькі гадзінаў тры дні на тыдзень. Апынаемся ў мілым кафэ з відам на мора, аформленым у вінтажным стылі.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Тут жа знаходзіцца невялікая крама, у якой можна купіць выпушчаны прытулкам каляндар, ланцужкі, міскі для ежы або сувеніры ў форме катоў, падтрымаўшы такім чынам ўстанову фінансава. У прытулку таксама ёсць спонсары, кожны можа ахвяраваць грошы на клопат пра катоў.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак
«Пакой 206 спансуецца Марыяй Вальгрэн ў памяць аб каце Эйнары»

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

У прытулку тры розныя аддзяленні. Пры ўваходзе ў кожнае трэба прадэзінфікаваць рукі і абутак.

— Тут пастаянна знаходзяцца ад 50 да 70 катоў. У год з прытулку забіраюць 400−450 катоў, — кажа Мацільда, адна з пяці пастаянных працаўніц прытулку.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Усяго папуляцыя бяздомных катоў у Стакгольме ацэньваецца прыкладна ў 10 000. Бяздомных сабак наогул няма. Абаронцы жывёл ужо шмат гадоў патрабуюць увядзення абавязковага чыпавання і прапіскі катоў: гэтыя меры з 2010-га абавязковыя для сабак. З дапамогай чыпавання лёгка вызначыць, каму належыць сабака, і знайсці яго адрас.


Кота-строфа і сабачае жыццё. Што ў Гродне з бадзяжнымі жывёламі і як гэта выправіць


— Абавязковае чыпіраванне і рэгістрацыя — гэта наша галоўнае патрабаванне на дадзены момант, — кажа Мацільда. Яна паказвае, як у прытулку ўладкованае кацінае жыццё.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Каты жывуць па 2−3 у пакоі, але ў некаторых ёсць і асобныя «апартаменты». Для кожнага ката абсталявана ўласнае спальнае месца, ёсць магчымасць паляжаць на акне і схавацца ў цені.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

На ўваходзе ў пакоі вывешаны пасведчанні асобы катоў, дзе напісана імя, прыкладны ўзрост, калі трапіў у прытулак, ці былі наведвальнікі і калі так — то калі жывёлу забранявалі для пакупкі. Часта жывёл можна забіраць толькі ў пары — або пры ўмове, што ў вас дома ўжо ёсць кот.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Прытуліць ката з прытулку не так проста, як гэта бывае ў Беларусі.

— Напрыклад, у нас трэба наведаць ката мінімум 4 разы, правесці з ім час, — распавядае Мацільда. — І толькі тады можна забраць гадаванца дадому. Гэта звязана з тым, што ў прытулку хочуць аддаваць жывёл толькі адказным людзям, каб жывёлы не апынуліся зноў на вуліцы. Узяць ката з прытулку каштуе 2000 крон (200 еўра), і ў гэты кошт уваходзяць прышчэпкі катоў плюс кошт аперацыі па стэрылізацыі, дастаўка ката на дом.

Гісторыя Карыны і Макса: як узяць котку з прытулку ў Швецыі

Карына і Макс ўзялі Лакі з прытулку крыху больш за паўгода таму. Яны хацелі ўзяць котку, якая будзе прыблізна такога ж узросту, як і іх першая котка Кукі.

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

Бяздомны кот за 200 еўра. Як уладкаваны шведскі прытулак для катоў (падобны да гатэля ля мора!) і колькі каштуе дзіцячы садок для сабак

— Я лічу, што купляць жывёл няправільна, калі ў прытулках столькі жывёл чакаюць сваіх гаспадароў, хоць першую котку мы купілі, — распавядае Карына.

Чытаць цалкам

Грамадская свядомасць і дзяржаўная палітыка ў дачыненні да жывёл

Поспех Швецыі ў рэгуляванні бяздомных жывёл грунтуецца на законах у гэтай сферы, першыя з якіх з’явіліся яшчэ ў XIX стагоддзі. Аднак немалую ролю граюць розныя арганізацыі па абароне правоў жывёл і шведскае грамадства ў цэлым. Людзі імкнуцца браць жывёл з прытулку, як нашы героі Карына і Макс. Другія адводзяць сабак у садкі ці наймаюць выгульшчыкаў сабак (дарэчы, уладкавацца на гэтую працу не так лёгка). Трэція бесперашкодна ходзяць з сабакамі амаль ва ўсе грамадскія месцы.

У Швецыі, вядома, ёсць свае праблемы з правамі жывёл у сельскай гаспадарцы і вытворчасці, аднак палітыка Швецыі ў дачыненні да хатніх гадаванцаў можа стаць нядрэнным прыкладам для краін, дзе бяздомных жывёл больш, а галоўным інструментам рэгулявання іх колькасці застаецца ўсыпленне. Ці нават адстрэл.