Расійскае хімічнае таварыства. Сёмы злева стаіць Эдвард Урублеўскі, дзясяты злева - Мендзялееў
У касцёле святога Франішка Ксаверыя на адной з калонаў, зусім блізка ад помніка Антонію Тызенгаўзу, вісяць тры шыльды. Яны прысвечаныя Урублеўскім — Вітольду, Станіславу, Эдварду і Жыгімонту. Гэта ўсё родныя браты — прадстаўнікі небагатага, але разгалінаванага шляхецкага рода, з якога таксама паходзіць народжаны ў Жалудку паўстанцкі камандзір і генерал парыжскай камуны Валерый Урублеўскі.
Экскурсаводы калі і расказваюць нешта пра Урублеўскіх, то толькі пра найбольш знакамітага — фізіка Жыгімонта Урублеўскага. Мы ж раскажам пра ўсіх братоў.
У першай палове ХІХ ст. у Гродне пасяліўся шляхціц Антоній Казіміравіч Урублеўскі. Ён быў не асабліва багатым царскім чыноўнікам, у тыя часы многія шляхціцы падаліся на дзяржаўную службу. Паходзілі Урублеўскія хутчэй за ўсё з Брэсцкага ўезда Гродзенскай губерніі, паколькі з дакументаў вядома, што Антоній разам са сваім братам Аляксандрам здавалі ў арэнду 39 дзесяцін зямлі ў маёнтку Токары на Брэстчыне.
З малодшым за яго на некалькі гадоў братам Жыгімонтам усё аказалася складаней. У 1862 г. Жыгімонт скончыў гродзенскую гімназію з сярэбраным медалём і пачаў навучанне ў Кіеўскім універсітэце, а летам 1863 года, у самы разгар антыцарскага паўстання, прыехаў у Гродна на канікулы.
У гродзенскім гістарычным архіве захоўваюцца паказанні Жыгімонта Урублеўскага, дзе ён кажа, што падхоплены патрыятычным парывам прыляцеў у Гродна і пачаў шукаць магчымасці далучыцца да паўстання. Зусім маладога яшчэ хлопца са слабым зрокам уцягнуў у паўстанцкую работу блізкі сваяк, уладальнік маёнтка Гожа, таксама малады дэмакратычны памешчык Станіслаў Сільвестровіч. Той быў прызначаны спачатку паўстанцкім начальнікам Гродзенскага павета і Урублеўскі стаў ягоным сакратаром.
Жыгімонт доўга маўчаў і расказаў аб сваім удзеле ў паўстанні толькі калі большасць яго паплечнікаў ужо арыштавалі. У 1864 годзе яго высылаюць на жыхарства ў Томскую губерню, а праз некалькі гадоў клопаты бацькоў прывялі да таго, што хлопца перасялілі ў Казанскую губерню.
З большасцю паўстанцаў улады паступілі вельмі сурова, Жыгімонта ж выратавалі вельмі малады ўзрост (яму было ўсяго 18 гадоў), вернасць яго бацькоў уладзе і тое, што ён не ўдзельнічаў непасрэдна ў баях супраць царскіх войскаў. У самым пачатку 1869 года Урублеўскі быў вызвалены пад нагляд паліцыі і ў сакавіку 1869 года апошні раз у сваім жыцці наведаў Гродна.
Наступныя некалькі гадоў прайшлі ў пастаяннай вучобе і барацьбе з цяжкай хваробай зроку, набытай пад час самастойнага навучання ў Сібіры, калі Жыгімонт падоўгу засіжваўся над кнігамі, маючы для асвятлення толькі лучыну.
Урублеўскі пабываў у Берліне, Цурыху, Гейдэльберзе, істотна палепшыў свае веды па фізіцы, паглядзеў як працуюць самыя сучасныя лабараторыі. Не маючы дастаткова сродкаў не толькі для пачатку самастойных заняткаў, але і проста для жыцця, Урублеўскі прапаноўваў свае паслугі розным вучоным у якасці асістэнта і ў 1874 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
Пазней ён паспеў папрацаваць у Мюнхене і Страсбургу і нават атрымаў прапанову ўзначаліць кафедру фізікі ва ўніверсітэце ў Эда (цяпер Токіё), але ў выніку да Японіі так і не даехаў.
У 1880−1882 гадах Урублеўскі, атрымаўшы навуковую стыпендыю Кракаўскай акадэміі навук, аб’ехаў Францыю і Англію, пазнаёміўшыся з прынцыпамі працы фізічных лабараторый у гэтых краінах. Там ён упершыню зацікавіўся фізікай газаў.
Урублеўскі прывёз з Парыжа прыборы для звадкавання газаў і, узначаліўшы ў Кракаве кафедру, разам з хімікам прафесарам Альшэўскім заняўся эксперыментамі. Звадкаванне газаў было ў тыя часы цікавай навуковай задачай, важнай як тэарэтычна для разумення прыроды хімічных элементаў, так і для развіцця прамысловасці.
Эксперымент кракаўскіх навукоўцаў быў прызнаны самым важным адкрыццём у фізіцы за тры гады. Урублеўскі, у якога ў жыцці ўсё пачало налажвацца, атрымаў чарговую стыпендыю і заняўся спробамі здабыць вадкі вадарод.
Плошча апёкаў была такая вялікая, што праз пэўны час Урублеўскі памёр. Яго пахавалі з найбольшымі гонарамі, якія належацца вучонаму з Ягелонскага ўніверсітэта. Над яго магілай казалі, што Урублеўскі быў даволі нелюдзімым чалавекам, не асабліва сыходзіўся з людзьмі, але ягоная любоў да навукі і працавітасць выклікалі шчырую павагу і захапленне.
Трэці з братоў, Эдвард, быў на тры гады маладзейшы за Жыгімонта. У 1864 г., пасля шостага класа гімназіі ў Гродне, ён паехаў вучыцца ў Тэхналагічны Інстытут у Пецярбурзе, дзе і правёў рэшту жыцця.
Гэты малады чалавек паказаў сябе настолькі таленавітым і працавітым хімікам, што ўжо ў 1870 годзе, адразу пасля заканчэння інстытута, яго прызначылі загадчыкам лабараторыі гэтай вучэльні. Цягам 1870-х ён абараніў спачатку магістарскую, а пасля доктарскую дысертацыю і стаў адным з самых любімых студэнтамі выкладчыкаў інстытута.
Галоўны навуковы ўклад Эдварда Урублеўскага ў тым, што ён эксперыментальна і тэарэтычна абгрунтаваў адкрытую нямецкіх хімікам Кекуле структуру бензольнага кальца. Бензол — арганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад бензіна, выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмасаў, лекаў і мностве іншых прамысловых працэсаў. Тлумачэнне яго структуры было таксама вельмі важным крокам у раскрыцці працэсаў, якія адбываюцца ў жывых арганізмах.
Малодшым з братоў Урублеўскіх, якія пакінулі свой след у дакладных навуках, быў Станіслаў, народжаны ў 1854 годзе. Ён атрымаў дыплом інжынера дзякуючы свайму брату Эдварду, паколькі той моцна дапамагаў яму падчас вучобы.
Усё жыццё Станіслаў прысвяціў рабоце чыгуначнага інжынера і прадпрымальніка. Пачаў ён ад пуцявога майстра на Мікалаеўскай чыгунцы, а ўжо ў пачатку 20 ст. быў адным з кіраўнікоў вагоннага завода ў Мыцішчах каля Масквы. Пазней Станіслаў Урублеўскі ўвайшоў у кіраўніцтва расійскага таварыства прамыслоўцаў і ўсё жыццё вельмі актыўна займаўся дабрачыннасцю, стараўся павысціць узровень жыцця рабочых.
Пасля падзей 1917 г. Станіслаў пераехаў у Польшчу і яшчэ паспеў прыняць удзел у стварэнні ваенна-прамысловага комплексу адроджанай Польскай дзяржавы.
Прадстаўнікі шматлікай сям'і Урублеўскіх яшчэ жылі ў Гродне ў міжваенны час і, магчыма, жывуць у горадзе дасюль. З пачатку 20 ст. трыма дамамі ў пачатку вуліцы Ажэшкі, насупраць цяперашняга аблвыканкама, валодала Аліна Урублеўская — сястра братоў Урублеўскіх. У 1927 годзе ў адным з яе дамоў быў адкрыты філял львоўскай музычнай школы.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…