«Фантастыка, гэта ж “Нёман”». У цэнтры Гродна гараджанам далі пратэставаць даваенныя ровары

3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця на Кірава, 3 адкрываецца выстава “Ровары дзядзькі Андрэя”. Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў Гродне яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны. Напярэдадні выставы Андрэй прывёз свае ровары 1930-х гадоў у цэнтр горада і даў іх пратэставаць гараджанам.

Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры – рэд.] завода “Нёман”. Першая мадэль пад маркай NSG, як мяркуецца, расшыфроўваецца як Nochum Starowolski Grodno.

Некаторыя гродзенцы ў цэнтры горада пазнавалі легендарныя ровары. Падыходзілі да калекцыянера, цікавіліся і фатаграфавалі. А хтосьці нават прасіў пракаціцца.

Вяртанне легенды: у Гродне на выставе пакажуць ровары “Нёман”

Андрэй спадзяецца, што на выставу ў Цэнтр гарадскога жыцця прыйдуць і тыя гродзенцы, якія распавядуць яму нешта цікавае пра ровары “Нёман”, тое што ён не ведае. Таксама калекцыянер плануе ў Гродне адшукаць новыя экспанаты для будучай выставы.

Пачатак выставы ў 19:00. Уваход вольны.
«Фантастыка, гэта ж "Нёман"». У цэнтры Гродна гараджанам далі пратэставаць даваенныя ровары

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: