VII Фестываль вулічнага мастацтва традыцыйна адкрылі шумным шэсцем удзельнікаў па цэнтры Гродна. У гэтым годзе яркая калона прайшла пад праліўным дажджом, але гэта на яскравую падзею ніяк не паўплывала.
Гродна за два дні фестывалю прыме больш за 300 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Пасля адкрыцця уздоўж вуліцы Савецкай пачалі працу больш за 10 творчых пляцовак. На галоўнай вуліцы горада можна ўбачыць танцораў, музыкаў, хадулістаў, штукароў, акцёраў, жывыя статуі і іншых артыстаў арыгінальных жанраў.
Акрамя гэтага, гродзенцаў чакаюць незвычайныя арт-інсталяцыі і фотазоны ад івэнт-агенцтва «Bibam».
Для камфорту гасцей працуюць зоны фудкортаў «На колах» і гульнявая інтэрактыўная пляцоўка.
Завершыць першы дзень фестывалю паўтарыгадзіннае фаер-шоў у парку Жылібера. Выступяць прафесіяналаў вогненнага жанру з усёй Беларусі і Украіны.
Другі дзень фестывалю будзе прысвечаны майстар-класам ад самых яркіх вулічных артыстаў. Спецыяльна да фестывалю галерэя «У Майстра» правядзе для гасцей АРТ-квэст. Завяршыцца фестываль перформанснымі пастаноўкамі ад тэатра «Амальгама» і творчай прасторы «Дом46».