Сем гадоў рэканструкцыі: у Гродне ўрачыста адкрылі абласную філармонію. Фота

Пасля сямі гадоў рэканструкцыі 7 чэрвеня адкрылі абласную філармонію ў Гродне. На сцэне былі анёлы, матацыклы і лазернае шоу. Глядзіце, як усё прайшло.
20190606-DJI_0134.jpg
0W1A4918-07-06-19-06-28.JPG0W1A4922-07-06-19-06-28.JPG

– Адкрыццё канцэртнай залы абласной філармоніі – гэта новая эра ў развіцці культуры Гродзенскай вобласці. На базе філармоніі працуе цэлы шэраг знакамітых калектываў, перш за ўсё, сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, які сёння вядомы не толькі ў вобласці, у Беларусі, але і за яе межамі. Упэўнены, нашы гараджане і госці ў гэтай зале змогуць убачыць найлепшыя калектывы і выканаўцаў не толькі горада, краіны, але і замежных краін, – адзначыў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч.

Віктар Лісковіч ад імя старшыні аблвыканкама павіншаваў гасцей і артыстаў з урачыстым адкрыццём канцэртнай залы філармоніі, піша grodnonews.by.

Начальніца аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская зачытала прывітальны ліст міністра культуры Беларусі.

0W1A5137.jpg

0W1A5039-07-06-19-06-29.JPG

На святочную сцэну гала-канцэрта падымаліся не толькі тыя, каму трэба будзе выступаць тут, але і тыя, хто ўзводзіў будынак. Тэмы ў святочным канцэрце падбіраліся, каб абыграць усе знакавыя падзеі рэгіёну.

0W1A5241-07-06-19-06-29.JPG

З пляцоўкі каля абноўленага будынка філармоніі гасцей сустракала мастацтва ў самых розных яго праявах: музыка, танец, жывапіс, пантаміма. У фае – фотозоны, выступленне артыстаў арыгінальнага жанру, жывыя скульптуры і нават мастацтва малявання пяском у рэжыме рэальнага часу.

Самая вялікая і самая сучасная канцэртная зала значна вырасла. Сёння тут могуць глядзець канцэрты адначасова больш за 1200 гледачоў, у зале ёсць месцы для людзей з інваліднасцю.

Палепшылі і тэхнічны складнік: сучаснае абсталяванне, мноства тэхнічных навінак, якія пашыраюць магчымасці для творчасці. Гасцей здзіўлялі лазерным шоу, мультымедыйнымі дапаўненнямі, светлавымі і гукавымі спецэфектамі.

0W1A4948-07-06-19-06-28.JPG0W1A4844.jpg
0W1A4935-07-06-19-06-28.JPG0W1A4967-07-06-19-06-28.JPG0W1A4959-07-06-19-06-28.JPG

На вялікім гала-канцэрце з нагоды адкрыцця выступалі аркестр абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, Гродзенская капэла, салісты філармоніі, ансамблі «Гарадзенскія карункі», «Грацыя», музычны тэатр «Рада» і многія іншыя. Таксама сваю творчасць гледачам дарылі госці – Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, салістка Вялікага тэатра оперы і балета Алена Сало, група «Аўра», срэбны голас Санкт-Пецярбурга Юры Ахочынскі. Вядоўцамі канцэрту сталі Герман Цітоў, Вераніка Бібікава і Ксенія Янкоўская.

Аляксандр Варанішча прадставіў свой нумар у суправаджэнні матацыклістаў – падобнага на сцэне яшчэ ніколі ў Гродна не было. З першых хвілін замілавалі публіку маленькія артысты – ансамбль танцу «Лялечкі» з Абухава. Калектыў горда носіць званне заслужанага, не аднойчы выступаў за мяжой.

Прэзентавалі ўнікальны мабільны дадатак «Гродзенская філармонія», які заснаваны на дапоўненай рэальнасці. Як распавёў і паказаў Андрэй Конюшок, кіраўнік аддзела развіцця Моладзевай інжынірынгавай акадэміі з Гродна, варта навесці экран смартфона на квіток, і ў тэлефоне можна ўбачыць рэкламны ролік будучага канцэрту. Паводле падобнага прынцыпу будуць працаваць і афішы канцэртаў філармоніі: з рэкламай калектыву ці канцэрта, пра які яны самі кажуць. Распрацавалі гэта дадатак навучэнцы Ліцэя №1 Гродна.

0W1A5171-07-06-19-06-29.JPG0W1A5026-07-06-19-06-28.JPG

0W1A5012-07-06-19-06-28.JPG

0W1A5000-07-06-19-06-28.JPG0W1A5007-07-06-19-06-28.JPG0W1A5324-07-06-19-06-59.JPG

0W1A5233-07-06-19-06-59.JPG0W1A5283-07-06-19-06-59.JPG0W1A5270-07-06-19-06-59.JPG
0W1A5217.jpg0W1A5196.jpg0W1A5275.jpg
0W1A5246-07-06-19-07-06.JPG0W1A5259-07-06-19-07-06.JPG0W1A5265-07-06-19-07-07.JPG0W1A5313-07-06-19-07-06.JPG0W1A5334-07-06-19-07-07.JPG0W1A5345-07-06-19-07-06.JPG
20190606-DJI_0154.jpg20190606-DJI_0159.jpg

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: