Спадчына

Барадулін атруціўся ў «Нёмане». Якія байкі распавядаюць гродзенскія экскурсаводы?

Ленін клікаў у Друскенікі, а Барадулін атруціўся ў мясцовай рэстарацыі. З пачаткам сезону мы распыталі гродзенскіх экскурсаводаў, якія гісторыі і байкі горада яны распавядаюць турыстам.

1. Ленін і шлях на Літву (ад Яна Лялевіча)

Паміж плошчай Тызенгаўза і Вечным агнём раней стаяў невялікі помнік Леніну. У адрозненні ад цяперашняга ён уздымаў адну руку перад сабой, маўляў, вось шлях да камунізму.

Але гродзенцы зразумелі яго па-свойму. Рука правадыра паказвала на цяперашнюю вуліцу Горкага, на ранейшы Друскеніцкі тракт, які вёў на Друскенікі. Калі ў Гродне можна было набыць толькі два віда сыроў, у Літве выбар тавараў, не толькі харчовых, быў нашмат большы. Таму гараджане казалі, што Ілліч запрашае да літоўскага шчасця ў дастатку.

Помнік «на Літву» прыбралі адразу пасля таго, як усталявалі Леніна аўтарства Азгура ў 1987 годзе, які стаіць дагэтуль.

2. Барадулін атруціўся ў «Нёмане» (ад Таццяны Касатай)

У савецкія часы ў рэстарацыі «Нёман» насупраць Савецкай плошчы якасць ежы была кепскай. Туды хадзілі выпіваць, але не есці. Прынамсі так піша ў рамане «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў. Аднойчы там атруціўся нейкай стравай зямляк Васіля Быкава Рыгор Барадулін, які прыехаў у госці. Пісьменнік ратаваў госця марганцоўкай. А пасля зазначыў, што з рук сябра ўсё дапамагае, нават звычайная марганцоўка.

3. Ян і Цыцылія (ад Віктара Кірэева)

Легенда пра Яна і Цыцылію ўтрымліваецца ў аповесці Элізы Ажэшкі «Над Нёманам». У ХV стагоддзі каля Гродна з’явілася невядомая пара. Было бачна, што людзі паходзяць з розных слаёў грамадства: ён просты, а яна шляхцянка. Маладыя людзі баяліся пагоні і шукалі сховішча. Яны ўпадабалі бераг Нёмана і засталіся там жыць у лесе.

Сям’я пераўтварыла кавалак лесу ва ўраджайнае поле. У пары нарадзіліся 12 дзяцей. Чуткі пра багатыроў, якія прыручылі дзікую прыроду, дайшлі да караля Зыгмунда Аўгуста. Ён завітаў да іх у госці. Убачыўшы, як расквітнеў закінуты край, прыраўняў гэты просты род да шляхты і даў яму правы рыцарскага саслоўя. Род атрымаў назву Багатырэвічы і ўласны герб з галавой зубра. Цяпер на гэтым месцы стаіць вёска Багатырэвічы.

[irp posts="59 347″ name="Жаночая Гародня. Дзесяць твараў з экскурсіі Андрэя Чарнякевіча"]

4. Сфінксы (ад Яўгена Махнача)

На ўваходзе ў Новы замак на браме сядзяць сфінксы. З імі звязана шмат легенд. Адна з іх распавядае, што ў караля Аўгуста Саксонскага была жонка Марыя Жазэфіна. Словы, што ажаніцца па любві не можа ніводзін кароль. У іх было сапраўднае каханне, яны нарадзілі разам 14 дзяцей. Кароль загадаў адліць сфінксаў з тварамі яго і каралевы. Твары сапраўды адрозніваюцца. Адно, што ніхто не ведае, дзе менавіта кароль, а дзе — каралева.

Іншая легенда кажа, што сфінксы — гэта жанчыны, які згубілі сваіх дзяцей і пераўтварыліся ў пачвараў. Цяпер яны плаваюць па Нёмане і хапаюць чужых дзяцей, якіх бачна ў іх на спінах.

Фестываль экскурсаводаў 2018 у Гродне

5. Гімназісты і белы сцяг (ад Яўгена Махнача)

У гродзенскай гімназіі вучыліся два хлопцы: Ежы Валкавіцкі і Цярэнцій О’Браен дэ Ласі, нашчадак шатландцаў, якім Кацярына ІІ падаравала ў Гродне маёнтак Аўгустова. Абодва служылі на флоце падчас руска-японскай вайны на розных караблях.

Калі сыход вайны быў вырашаны, на караблях паўстала пытанне, ці здавацца ў палон, ці даць бой. На караблі Цярэнція не было белага сцяга. Хлопец збегаў у каюту і прынёс белы абрус.

Афіцэры з карабля Ежы вырашылі здацца, але хлопец пераконваў іх, што трэба біцца да апошняга. Урэшце карабель усё ж здалі. Гэтыя падзеі трапілі на старонкі рамана «Цусіма», папулярнага ў савецкія часы.

[irp posts="16 113″ name="Два героі аднаго рамана: як гродзенцы патрапілі ў «Цусіму», якую самі так і не прачыталі"]

Пазней Ежы Валкавіцкі стаў генералам польскай арміі і трапіў у савецкі палон у 1939 годзе. На допыце ў яго запыталі, ці не сваяк ён таму Валкавіцкаму, які адмовіўся капітуляваць пад Цусімай. Лічыцца, што гэта і выратавала яму жыццё. Ежы дажыў да 99 год.

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025