Каля сотні байкераў і аўтааматараў Гродна праехалі 9 мая калонай па вуліцах горада. У Дзень Перамогі яны аб’ядналіся, каб адзначыць свята і ўзгадаць герояў мінулай вайны. Амаль для кожнага з іх гэта свята – асабістае. Дзяды і бабулі многіх байкераў прайшлі вайну і перадалі нашчадкам памяць аб яе выпрабаваннях. Таму пытанне, ці “можам паўтарыць” для іх зусім не рытарычнае. Сваімі меркаваннямі яны падзяліліся з Hrodna.life.

Як гэта было

Гродзенскі байк-клуб «NASHORN free riders MCC» ужо 14 гадоў збірае байкераў 9 мая. Сёлета на старт вышла каля паўсотні матацыклістаў. Сярод іх – сябры клуба «NASHORN», удзельнікі гродзенскай free-групы матацыклістаў «Валацугі», аматары рэтра мота-тэхнікі, міні-кар ад таксі «Бертэль», сам Сяргей Бертэль на матацыкле і “неасацыяваныя” мотааматары. Па словах арганізатара імпрэзы, Паўла Матвеева “Матвея”, «гэта не толькі магчымасць ушанаваць памяць воінаў, але і выдатная нагода сустрэцца”.

“Можам паўтарыць” ці “Ніколі зноў”? Гродзенскія байкеры расказалі, што для іх значыць Дзень Перамогі

Другая калона складалася з “вольных” матацыклістаў і некалькіх аматарай аўтамабіляў Форд. Адзін з удзельнікаў прабегу, Павел Фёдараў, сябра «Ford-клуба Гродна», кажа, што такім чынам удзельнікі хацелі выказаць павагу ветэранам, паказаць свае аўтамабілі і пасігналіць, каб стварыць святочны настрой.

“Можам паўтарыць” ці “Ніколі зноў”? Гродзенскія байкеры расказалі, што для іх значыць Дзень Перамогі

Дзякуй дзеду за перамогу!

Большасць удзельнікаў мота-святкавання Дня Перамогі маюць сярод сваякоў ветэранаў, або воінаў, якія загінулі ў баях 1941-1945.

Дзядуля ўдзельніка прабегу, Аляксандра, які прайшоў вайну і памёр у 1992 годзе, меў тры Ордэны Айчыннай Вайны.

Пад Валожынам прайшлі вайну і сваякі вядомага гродзенскага фатографа, Сяргея «Баніфацыя»:

– Мая бабуля, тры яе сястры і прабабуля былі партызанкамі. Прабабулю фашысты спалілі за тое, што яна была сувязной. Ёй павінны былі прысвоіць званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна, але гэтым не заклапаціліся адразу пасля вайны, а потым ужо было позна.

Чытайце яшчэ:  "Ніколі не лічыў, што маю талент". Гісторык, фатограф і байкер Сяргей Марозаў аб творчасці, працы і планах

“Можам паўтарыць” ці “Ніколі зноў”? Гродзенскія байкеры расказалі, што для іх значыць Дзень Перамогі

Дзядуля Паўла «Мацвея» удзельнічаў у баях за вызваленне Гродна:

– Мой дзед, Мацвееў Міхаіл Ігнатавіч, у пачатку вайны быў старшым лейтэнантаў, а ў 1944 ужо капітанам. Ён узнагароджаны вялікай колькасцю ордэнаў і медалёў, якія цяпер захоўваюцца ў майго бацькі, як сямейная рэліквія.


Насарогі ў бульбу не хаваюцца. Гарадзенскі байкер пра клубнае жыццё і гісторыю мясцовага байк-руху


У Аляксандра «Нанайца» бацька і дзяды прайшлі вайну. Сам ён таксама служыў у войску. Больш за пяць гадоў ён бярэ ўдзел у мота-святкаванні 9 траўня ў гонар сваіх продкаў.

“Можам паўтарыць” ці “Ніколі зноў”? Гродзенскія байкеры расказалі, што для іх значыць Дзень Перамогі

Дзед Алега «Шышы» прайшоў дзве вайны – і першую сусветную, і другую – меў вельмі шмат узнагарод, у тым ліку і «Ордэн Чырвонай Зоркі»:

– Такую светлую дату вызвалення нашай былой савецкай радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў я хачу адзначыць менавіта сваім прабегам. Гэтым я хачу прадэманстраваць адзінства нашага народа і ўсіх байкераў.

Наташа «Вожык» ужо тры гады за рулём свайго Harley Davidson Sportster 1200 прыязджае адзначыць Дзень Вялікай Перамогі:

– Гарадскія мерапрыемствы – гэта добра, гэта выдатна, але мы хочам ушанаваць памяць нашых продкаў па-свойму. Яшчэ ў мяне ёсць адзін пункт «абавязковай праграмы» на 9 траўня – мая суседка, якая была дзіцем падчас вайны, з шасці гадоў працавала на ваенным заводзе, потым нават ваявала. Мая сям’я кожны год віншуе яе ў гэты дзень. Сёння мы зробім гэта разам з байкерамі.

Патрыятызм патрыятызмам, але паўтараць мы не хочам!

У апошні час тэма патрыятызму стала вельмі папулярная. У моду ўвайшла сімволіка Вялікай Айчыннай Вайны і былога СССР. Розныя тэматычныя лозунгі, фразы і выказванні можна ўбачыць на вопратцы і аксэсуарах гараджан. Асабліва вылучаюцца патрыятычныя налепкі на аўтамабілях і георгіеўскія стужкі.

“Можам паўтарыць” ці “Ніколі зноў”? Гродзенскія байкеры расказалі, што для іх значыць Дзень Перамогі

Меркаванні байкераў адносна гламурызацыі тэмы Вялікай Айчыннай Вайны падзяліліся:

– Я ганаруся сваім дзедам, але сказаць «Дзякуй дзеду за Перамогу!» не грэх і ў любы іншы дзень. Мяне асабіста трохі карабаціць ад слоў «Можам паўтарыць», але як клуб мы ў цэлым лічым, што патрыятызм павінен развівацца ў нашай краіне, – кажа Паша «Мацвей».

– Ну, «Дзякуй дзеду …» нармальная фраза, праўда «бабку» забываюць, а жанчыны таксама ваявалі. А «Можам паўтарыць» – гэта практычна заклік да экстрэмізму, да вайны. Я гэта адназначна не падтрымліваю, як і георгіеўскія стужачкі, якія суюць паўсюль, потым год яны вісяць у такім стане, што страшна глядзець. Мне здаецца, гэта не ўшанаваньне памяці, а абраза. Асабліва «прышпільвае», калі на якім-небудзь Фольцфагене надпіс «Дзякуй дзеду за Перамогу». Дык хто ж перамог, мы ці нямецкі аўтапрам? – распавядае Сяргей «Баніфацый».

“Можам паўтарыць” ці “Ніколі зноў”? Гродзенскія байкеры расказалі, што для іх значыць Дзень Перамогі

– Нягледзячы на развіццё ўзбраенняў, усю нашу ваенную моц,  мы ўжо такую вайну не пацягнем. Таму і трэба ў Дзень Перамогі ўспамінаць нашых бацькоў, дзядоў, каб не дапусціць больш кровапраліцця ніколі, – са слязамі на вачах тлумачыць Наташа «Вожык».

– Я сам служыў у ВДВ і калі трэба – паўторым. Мы зможам пастаяць за сябе і сваю Радзіму калі будзе трэба, – лічыць free-байкер Сяргей «Ліс», чые продкі таксама ваявалі.


У паўсядзённым жыцці ў байкерскам асяроддзі існуе досыць шмат рознагалоссяў, але ў гонар вялікага Дня Перамогі паміж мотааматарамі было «абвешчана перамір’е». Маршрут аўта-мота-прабегу пралягаў праз усе месцы памяці загінуўшым войнам у Гродне і завяршыўся  каля «Кургана Славы». Надалей гродзенскія байкеры хочуць таксама збірацца разам у Дзень Перамогі.