Абраз Яна Матэйкі "Астраном Капернік або Размова з Богам", 1873 год
У Гродне было нямала сусветна вядомых знакамітасцей, але ці быў сціплы канонік Мікалай Капернік, які ўвайшоў у гісторыю як стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы — дакладна невядома. А калі быў, то ў якіх абставінах?
Мікалай Капернік паходзіў з Торуні, горада, які ў 15 ст. знаходзіўся ў так званых «Каралеўскіх Прусах». Гэта было валоданне Тэўтонскага ордэна, які тады быў у падпарадкаванні Польшчы. Капернік па паходжанні быў напалову палякам (бацька быў з Кракава) і напалову немцам (прозвішча маці - Ватцэнродэ), а якая ў яго была родная мова — невядома. Хутчэй за ўсё, найбольш карыстаўся Капернік традыцыйнай для рэгіёна нямецкай мовай і касцельнай лацінай.
[irp posts="2567″ name=""Наша задача — азадачыць вас". У Гродне адкрылі выставу аптычных ілюзій ад «Каперніка» з Варшавы"]
Капернік застаўся сіратою маючы 9 гадоў і быў узяты пад апеку дзядзькам па маці вармінскім біскупам Лукашам Ватцэнродэ. Малы Капернік любіў вучыцца і наведваў лекцыі ў Кракаве, Падуі ды Балоньі. З пачатку 16 ст. ён стаў канонікам (памочнікам біскупа) і лекарам свайго дзядзькі.
21 красавіка 1506 г. дэлегацыя на чале з вармінскім біскупам вырушыла ў Вільню. Мы дакладна ведаем, што яе шлях пралягаў праз крыжацкі замак Рыну, прускі Элк ды Гродна. І вось тут акурат ідзе дапушчэнне, што з дзядзькам павінен быў быць і пляменнік — ягоны лекар і сакратар Мікалай Капернік.
Гэта яшчэ больш верагодна і таму, што кароль быў ужо цяжка хворы і парада дыпламаванага спецыяліста магла б быць яму карыснай. Ясна, што біскупа і ягоную службу ў Гродне прымалі ў каралеўскіх валоданнях — у Старым Замку або Каралеўскім доме, які знаходзіўся на месцы будучага Новага Замку.
У Вільні біскуп прабыў тры тыдні. Дэлегацыя вярнулася ў Вармію па Нёмане праз Тыльзіт, а кароль Аляксандр памёр праз некалькі месяцаў. У лячэнні караля Каперніку не асабліва пашанцавала, але напісаная ім кніга «Аб кручэнні нябесных сфераў» і выдадзеная незадоўга да смерці ў 1543 г. зрабіла сціплага каноніка сусветна вядомым. Чалавек упершыню ўпэўнена даказаў, што насамрэч Зямля круціцца вакол Сонца, а не наадварот.
Хто ведае, можа і ў гродзенскае начное неба ўглядаўся Мікалай Капернік, стоячы на Старым Замку ў красавіку 1506 года?
Цікавы факт: месца пахавання Каперніка было доўгі час невядомае. Але ў 2005 г. пад час прац у катэдры ў Фрамборку, дзе жыў Капернік, былі знойдзены чэрап і яшчэ некалькі касцей. Вучоныя параўналі іх ДНК з генамі двух (!) валасоў знойдзеных у адной з кніжак асабістай бібліятэкі Каперніка і адназначна сцвердзілі - косці належаць вялікаму астраному. У 2010 г. Каперніка ўрачыста перапахавалі ў Фрамборку. Вось так сучасная навука дапамагла адшукаць цела выдатнага навукоўца мінулага.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…