Падказваем, чаму цікаваму і карыснаму можна навучыцца на гэтым тыдні.
Спонсар рубрыкі – “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
“Студыя” працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.
1. Экалогіі
Хочаце пазнаёміцца з асноўнымі экалагічнымі праблемамі Гродна і Беларусі? Вы жадаеце развіваць экалагічны рух на Гродзеншчыне? Тады вам у ЭкаСтудыю!
Тэма на 28 лістапада: Вітаміны і мінералы
Час: па панядзелкам, 17.00-18.00
Месца: Ціміразева 10.1-31 — першы дзень
Уваход вольны.
2. Здароваму харчаванню
Ці ведаеце вы, якая роля харчавання ў стане здароўя чалавека? Якія фактары ўплываюць на «правільнае харчаванне»? І якія складнікі такога харчавання? Як дапамагчы сабе і сваёй сям’і быць здаровымі і бадзёрымі выкарыстоўваючы тыя прадукты, што даступныя?
Даведацца адказы на ўсе пытанні аб здаровым харчаванні вы зможаце падчас «Карыснай Сустрэчы» з кансультантам па збалансаваным правільным харчаванні Таццянай Смольнік.
Час: 2 снежня (пятніца), 19.30
Месца: вул. Будзёнага 48а-86 (Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Стцдыя карысных кампетэнцый”
Уваход вольны, запіс па телефону + 375 33 634 10 41
3. Мастацкі майстар-клас
Вас цікавіць графіка і ілюстрацыя? Запрашаем на майстар-клас мастака Паўла Татарнікава. Мастак – графік, ілюстратар, выкладчык. Таксама зараз у даўняй галерэі “Крыга” можна глядзець яго выставу.
Час: 2 снежня (пятніца) у 18.30
Месца: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3
Запіс па телефоне +375 29 951 05 61
4. Contemporary dance
ДОМ46 запрашае на майстар-клас Contemporary dance. Гэта ўнікальная падзея арганізавана пры падтрымцы партнёраў-экспертаў з Гомеля. Заняткі як для дарослых, так і дзяцей.
Час: 2- 3 снежня
Месца: ДОМ46, Лелявеля 46


