Штотыдзень журналісты Hrodna.life збіраюць у адным месцы самыя цікавыя адукацыйныя падзеі ў горадзе. Навучыцца танцам, шахматам, фота або натхніцца TEDWoman — гэта да нас.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

edustudio-logo (1)«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Шахматам

Даўно марыў навучыцца граць у шахматы? Граеш, але няма з кім трэніравацца? У Цэнтры развіцця і адпачынку «Партал» ёсць такая магчымасць. Навучанне, а таксама разбор партый праходзіць па панядзелках.

Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00

Месца: «Партал», вул. В. Траецкая, 31

Уваход: 4 руб.

2. Побытаваму танцу

У гэтую пятніцу адбудуцца чарговыя заняткі Школы пабытовага танца. Удзельнікі будуць працягваць вучыць трохкрок і польку у парах, а таксама вывучаць адзін-два новых танцы.

Час: 28 кастрычніка (пятніца), 19.00

Месца: ГрДУ, вул. Леніна, 32, пам.1

Уваход вольны

3. Беларускай мове

Тэма заняткаў «Мова Нанова» 24 кастрычніка — «Фэнтазі». Выступіць аўтар «Сямі камянёў» Аляксей Шэін, таксама адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу «Хронік Нарніі».

Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00

Месца: Будзёнага 48а-63

Уваход вольны

4. Музыцы, фота, тэатру, мастацтву…

І шмат чаму іншаму! Такую магчымасць ты атрымаеш ад арганізацыі АБФ. Тут кожны дзень прыходзяць размовы, воркшопы ў рамках шведскіх кружкоў. За раскладам можна сачыць у вк арганізацыі.

Уваход вольны

5. Натхненне і ідэі падчас TEDxHrodnaWoman

TED — гэта новыя ідэі, выступленні, якія дазваляюць задумацца і ад якіх атрымаеце натхненне — гэта гарантавана. Ужо ў суботу ў Гродне адбудзецца жывы прагляд TEDWoman-2016 з Сан Францыско. Што канкрэтна будзем глядзець? Залежыць таксама ад твайго голасу.

Час: 29 кастрычніка (субота), 15.00−20.00

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Савецкая, 3

Уваход вольны, пасля папярэдняй рэгістрацыі

Штотыдзень журналісты Hrodna.life будуць збіраць у адным месцы самыя цікавыя адукацыйныя падзеі ў горадзе. Навучыцца мовам, паглядзець экзатычнае кіно, даведацца пра запуск бізнесаў - гэта да нас.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

edustudio-logo (1)«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


Чаму навучыцца ў буднія 17−21 кастрычніка:

1. Беларускай мове

Прыйсці на сустрэчу «Мова Нанова» — добры пачатак для камунікацыі на беларускай мове. Заняткі праводзяцца штотыдзень. Кожныя заняткі прысвечаныя нейкай адной тэме. Тэма заняткаў 17 кастрычніка — «Стравы». Госцем будзе відэаблогерка Алеся Айласевіч.

Час: 17 кастрычніка (панядзелак), 19.00

Месца: Будзёнага 48а-63

Уваход вольны

2. Як запусціць ІТ-бізнес у 10 кроках

Так гучыць тэма чарговых заняткаў, якія праводзяцца ў рамках Стартап-школы. Падчас сустрэчы вы паразмаўляеце пра перспектыўнасць прадуктаў, мабільны бізнес, запуск прадукту, фінансаванне, партнёраў і іншае. Экспертам выступіць Дзімітры Гурскі - партнёр фонду Haxus, заснавальніка кампаніі-распрацоўніка мабільных прыкладанняў Ideanomix Digital.

Час: 20 кастрычніка (чацвер), 18.00−21.00

Месца: Міцкевіча 8

Удзел па папярэдняй рэгістрацыі, кошт — 12 руб.

Чытайце яшчэ:  Карысна тут і цяпер: выкладчыкі “Гарадзенскіх майстэрняў ведаў” пра ўражанні ад заняткаў

3. Замежным мовам

Знайсці партнёраў да размовы на любой замежнай мове магчыма падчас сустрэч Tandem Evenings in Hrodna. На сустрэчах часта прысутнічаюць таксама носьбіты мовы, падчас камунікацыі з якімі вы яшчэ лепш пазнаёміцеся з мовай іх краін — зараз гэта Эмрык з Францыі і Кася з Польшчы.

Час: 19 кастрычніка (серада), 18.00

Месца: Будзёнага 48а-63

Уваход вольны

4. Пазнаёміцца з культурай В’етнаму праз прызму кіно

Кінаклуб «Вакол свету» запрашае на трэці кінапаказ замежнага кіно ў Гродне! Гэтым разам — літара В і В’етнам. Кіно Чан Ань Хунга — «Водар зялёнай папаі».

Час: 21 кастрычніка (пятніца), 19.30

Месца: вул. Будзёнага, 48а-86

Уваход вольны

Чытайце яшчэ:  Разам да справы: Кансультанты ў дапамогу ініцыятыўным!

5. Публічным выступленням

На майстар-клас «Пяць прынцыпаў публічнага выступлення, якое слухачы запомняць на ўсё жыццё» запрашае Школа канструктыўнай камунікацыі «Ritorika». Падчас майстар-класа вы навучыцеся рыхтавацца да выступлення і перамагаць страх перад ім, утрымліваць ўвагу слухачоў, быць выразнымі і запамінальным.

Час: 20 кастрычніка (чацвер), 19.00

Месца: Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал» (вул. Вялікая Траецкая, 31)

Уваход: 3 руб., запіс па спасылцы