Так пішуць у сацсетках удзельнікі рэйва «Аб’ект», які прайшоў у Гродне 10 снежня, і пра які яны не хутка забудуць. Легальная вечарынка электроннай музыкі прайшла ў будынку былых казармаў на Фолюшы.

rave-abekt-012

Легальная вечарынка ў закінутым доме — рэальна?

«Ідэя з’явілася ў гэтым годзе. Нам з рабятамі стала зразумела, што мы наеліся па вушы барных вечарынак. Стала зразумела, што перспектыў няма, таптацца на месцы нецікава. Хацелася кінуць выклік нам самім: ці зможам, ці атрымаецца», — распавядае Косця, адзін з арганізатараў рэйва «Аб'ект».

rave-abekt-015

Рэйв прайшоў у адным з закінутых будынкаў казармаў на Фолюшы. На ўваходзе — падсвечаная сінім дата «1951». Унутры — суровыя сцены, заклееныя чорным вокны, сцэна за сцяной дыму. Хаця ў горадзе шмат закінутых будынкаў, падабраць месца, па словах арганізатараў, было не так і проста. Іншая складанасць — вырашыць усе бюракратычныя пытанні. Усё гэта заняло два месяцы. «У нас ужо было ўяўленне, што нам трэба зрабіць і як да гэтага прыйсці, але аказалася, што ўсё зусім не так».

Рэальна! І на пілотнай усё не скончыцца

Пра тое, што адной вечарынкай гэта не закончыцца, усе разумелі яшчэ да яе пачатку. Арганізатарам зараз няма куды падзецца ад тых, хто чакае наступных мерапрыемстваў. «Людзям цікавая альтэрнатыва, цікавы такі фармат, і ў гэтым мы з імі супадаем. Што тычыцца лакацыі, хай гэта застанецца інтрыгай, мы хочам здзіўляць людзей, развівацца».

rave-abekt-010

Гродна, нарэшце!

За апошнія гады рэйваў у нашай прасторы адбывалася ўсё больш і больш. Арганізатары і ўдзельнікі кіеўскай «Схемы» адкрыта распавядаюць пра тое, што людзям трэба адарвацца пасля таго, што адбылася ў краіне. У Мінску нядаўняе адкрыццё прасторы «Верх» змяніла тусовачнае аблічча горада. Гэты была толькі справа часу, калі падобнае прыйдзе і ў Гродна.

rave-abekt-004

«Людзям прапануюць альтэрнатыву, вяртаючы іх да крыніц, да таго, як гэта было раней, дзе галоўнымі момантамі была музыка і атмасфера».

Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што нічога не атрымалася б без падтрымкі тых, хто прыйшоў - старых сяброў і зусім новых твараў.

rave-abekt-001

rave-abekt-003

rave-abekt-002

rave-abekt-005

rave-abekt-006

rave-abekt-007

rave-abekt-008

rave-abekt-009

rave-abekt-011

rave-abekt-014

[irp]