Да Сусветнага дня здароўя (ён, калі што, 7 красавіка) мы запыталіся гродзенак, чый Instagram прымушае затрымаць на сабе погляд, навошта яны столькі часу выматваюць сябе на трэніроўках, і што ім гэта дае. Вядома, акрамя падкачанага цела, тысяч падпісантаў і поглядаў у след. Сакрэтамі прыгажосці і здароўя яны падзяліліся з Hrodna.life.

Карына Радзівонава, КМС па станавай цязе

Знешне не падобная да дзяўчыны, здольнай падняць штангу 125 кг або прысесці з вагой у 100 кг на плячах. Але яна можа! Спартсменка разбурае міф пра тое, што працуючы з гантэлямі можна стаць падобным да мужчыны.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Спачатку Карына была ў «лёгкім» фітнесе, а потым пачала паказваць добрыя вынікі ў паўэрліфцінгу. Яшчэ яна баксіруе, бегае і часам мяняе жалеза на функцыянальныя трэніроўкі. На прасторах інтэрнэту Карыну празвалі «Кузнечык» з-за таго, што яна «смешны паўэрліфцер». Па словах дзяўчыны, спорт дапамог ёй раскрыцца, зрабіўшы характар ​​больш «выбухным», а яе саму больш энергічнай, упэўненай і разам з тым прывіў любоў да арганізаванасці і дысцыпліны.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

«Нават невялікія перамогі ў зале маюць вялікае адлюстраванне на ўсіх іншых аспектах у маім жыцці», — кажа Карына.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Каб быць здаровым і прыгожым, па яе словах, варта мець штодзённую фізічную актыўнасць — неабавязкова трэнажорная зала, можа быць плаванне, бег альбо проста шпацыр. Трэба рацыянальна харчавацца — калі ты ўяўляеш, калі і што варта з’есці. У гэтым могуць дапамагчы мабільныя дадаткі, якія ўсё могуць разлічыць. І варта адпачываць!

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Дзяўчына называе некалькі распаўсюджаных міфаў, з якімі даводзіцца сутыкацца. Напрыклад, дзяўчаты часта думаюць, што раз добра патрэніраваліся, значыць можна з’есці пірожнае, шакалад, вафлю, каб закрыць «вугляводнае акно». А вось многія мужчыны-пачаткоўцы лічаць, што ім не патрэбна трэніроўка ног, бо яны ўсё роўна схаваныя, таму ўся ўвага грудзям, біцэпсам і прэсу.

Кацярына Курловіч

Вырашыла, што не хоча быць худой, а хоча мець «апетытныя формы» пасля першых месяцаў у трэнажорнай зале, дзе натхнілася падцягнутымі фігурамі. Дзяўчына заўсёды займалася без трэнера, таму сама вывучала шмат літаратуры, глядзела відэа і з кожным месяцам трэніровак хацела ўсё большага — так яе зацягнула ў фітнес, які пазней стаў любімай працай.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Каця кажа, што найперш трэба сябе любіць, але і ўдасканальвацца, працаваць над сваімі недахопамі. Дзяўчына раіць правільна харчавацца, выконваць пітны рэжым і добра высыпацца. А від спорту трэба выбіраць той, які будзе прыносіць задавальненне і станоўчыя эмоцыі.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Дзяўчына радая, што спартовы целасклад і лад жыцця цяпер у модзе. Але ёсць і другі бок медалю — часам людзі параўноўваюць сябе з прафесійнымі спартсменамі, адфоташопленымі фота ў інтэрнэце і пачынаюць ненавідзець сваё цела, сядзець на цвёрдых дыетах і мардуюць сябе цяжкімі трэніроўкамі. Вядома ж, гэта дрэнна ўплывае на псіхалагічны стан і здароўе.

Сярод кліентаў Каці пераважна дзяўчаты і жанчыны ад 18 да 40 гадоў. Большасць з іх хоча пахудзець, накачаць ягадзіцы і стаць уладальніцамі плоскіх жыватоў.

[irp posts="48 512″ name="На любы біцэпс і кашалёк: моцныя і слабыя бакі гродзенскіх трэнажорак"]

Дар’я Ідрысава

Спартыўны прыклад бярэ са сваёй маці, якая 15 год працуе фітнес-трэнерам. Цяпер і сама Даша стала трэніраваць іншых дзяўчат. Яна актыўна развівае свой блог, за якім зараз сочыць каля шасці тысяч чалавек. Там Даша дзеліцца сваімі трэніроўкамі і расказвае, як жыць у гармоніі з сабой.

Спартсменка кажа, што адэкватна трэніруючыся і ведучы актыўны лад жыцця хоць бы гадзіну ў дзень, можна забяспечыць сабе прыгожае цела. Добра сілкуючыся, атрымліваючы асалоду ад ежы і не закідваючы ў сябе абы-што — чалавек здаровы ментальна. Высыпаючыся, ён забяспечвае сабе годны адпачынак і аднаўленне сваім цягліцам і розуму.

Каб быў заўважны вынік, Даша раіць трэніравацца тры разы на тыдзень, выкладваючыся на поўную, пры гэтым думкі не павінны быць занятыя староннімі рэчамі, трэба жыць «тут і цяпер», цалкам у моманце.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Сама Даша больш любіць есці, чым абмяжоўваць сябе, і прэс кубікамі, па яе словах, ёй не ўбачыць ніколі. Яго можна ўбачыць толькі пры зніжэнні агульнага адсотка тлушчавай масы ў целе, часам гэта зусім не добра. Таму яе выбар: падкачаная попа і проста плоскі жывот.

Ірэна Тодрык, чэмпіёнка Беларусі па трохбор’ю сярод юніёраў

З фітнесам звязалася цалкам выпадкова. Цяпер жа спартсменка перакананая, што праз яго папулярнасць многія губляюць з-пад увагі тое, што сапраўды мае значэнне, канцэнтруюць увагу на «сакрэціках» і прасунутых схемах, ігнаруючы асновы. Людзі марнуюць шмат часу на думкі аб правільнай ежы, на пошукі «самай лепшай» праграмы, будуюць усё сваё жыццё вакол ежы і графіка трэніровак.

Ірэна для сябе як самае важнае вылучае сацыяльна-бытавое актыўнае жыццё, рухомасць цягам дня, моцны сон, здаровае рэагаванне на стрэс, уменне расслабляцца, добрую ежу і разумовыя і фізічныя нагрузкі. Дзяўчына кажа, што трэніроўкі - гэта адна дзясятая частка нашага жыцця і 30% адсоткаў поспеху. Ці будзе вынік, залежыць ад таго, што мы робім у астатнія 70% часу.

[irp posts="728″ name="Шэсць парад для дзяўчат ад фітнес-інструктара Таццяны Цімошынай"]

Юлія Цюркіна

Распавядаючы пра свае першыя трэніроўкі, узгадвае чалавека, які шэсць год таму, паставіў пад сумнеў прыгажосць яе цела, чым шакаваў дзяўчыну — яна лічыла яго дасканалым і не магла паверыць у тое, што могуць быль недахопы. Чалавек зарадзіў у ёй канфлікт, які ўсплываў кожны раз, калі яна падыходзіла да люстэрка, з тога моманту пачалася грунтоўная праца над сабой. І як вынік — у 2017 годзе яна стала Чэмпіёнкай адкрытага кубка Беларусі па фітнесу і бодзібілдынгу ў катэгорыі «фітнес-бікіні».

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Самым важным Юля лічыць не колькасць трэніровак, а іх якасць. Дзяўчына не сыходзіць з трэніроўкі пакуль жывая тая цягліцавая група, якую ёй неабходна прапрацаваць. Часам гэта займае адну гадзіну, а бывае і ўсе чатыры.

Правіла-рэцэпт здаровага і прыгожага цела ад Юлі адно — трэба быць сабе сябрам, а не ворагам. Дазволіць арганізму харчавацца здаровай і карыснай ежай. Добра высыпацца і мець штодзённую фізічную нагрузку. Ужо пасля нескладаных маніпуляцый можна адчуць розніцу.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

Цяпер жа Юля прафесійна займаецца танцамі, яна лідарка шоў-балета «МАКСІМУМ». Сваім абавязкам яна лічыць дапамагаць і матываваць іншых. Таму акрамя ўсяго, яна імкнецца, каб «МАКСІМУМ» падарожнічаў, прывозіў новыя ўзоры і цешыў гродзенцаў унікальным шоў.

“Быць сабе сябрам, а не ворагам”: 5 гродзенскіх фітнес-прыгажунь дзеляцца сакрэтамі здароўя

У папулярнасці спорту дзяўчына бачыць толькі станоўчыя бакі. Па яе словах, попыт, які ствараюць людзі, дазваляе прадпрымальнікам ствараць канкуруючыя прапановы на рынку фітнес-індустрыі, прыгажосці і здароўя. Гэта дазваляе і развіцца, і зарабляць.

[irp posts="43 681″ name=""Гэта палка мяне зачаравала". Як танцы на пілоне змянілі жыццё і далі новую прафесію"]