Любіш разглядаць вялізных павукоў, інфрачырвоную фатаграфію, далёкія краіны ды прыгожыя віды нашага горада? Глядзі класных гродзенскіх Instagram-фатографаў.
Сяргей Саковіч
Сяргей захапляецца макраздымкай і паказвае страшных жукоў і павукоў мілымі і забаўнымі, а птушак і матылькоў - яшчэ прыгажэйшымі, чым яны нам здаюцца. Сяргей — біёлаг па адукацыі. І макраздымка для яго — гэта яшчэ і спосаб вывучыць жывёл і насякомых.
www.instagram.com/p/BlPuNhwhVEt/?taken-by=siarhiej.sakovich
www.instagram.com/p/Bk4nNmshx8_/?taken-by=siarhiej.sakovich
Сяргей Марозаў
Сяргей Марозаў - вядомы вясельны фатограф. Акрамя гэтага, ён адзняў серыю зорнага неба. Цяпер ён захапіўся інфрачырвонай фотаздымкай і плануе зрабіць з яе асобную выставу.
www.instagram.com/p/Bd22hnfB2EF/?taken-by=banifacyj
www.instagram.com/p/BhUlpStlPlj/?taken-by=banifacyj
Уладзімір Паскаль
«Здымаю на тэлефон, бо камера — гэта дорага», — піша пра сябе аўтар. У профілі можна знайсці ўсе адценні неба — сіняе, жоўтае, чырвонае. І прыгожых коцікаў.
www.instagram.com/p/BlnAEouBNre/?taken-by=grodnophotographer
www.instagram.com/p/BhqwXB5FjOR/?taken-by=grodnophotographer
Anny Damned
У профілі дзяўчыны здымкі прыроды з падарожжаў і фота роднага горада. Акаўнт натхніць вас купіць ровар, каб быць як Anny і мець магчымасць выехаць за горад і пабачыць гэтыя мясціны на свае вочы.
www.instagram.com/p/BlbVPBSh4To/?taken-by=anny.damned
www.instagram.com/p/BiMatSOBYpc/?taken-by=anny.damned
Аляксандр Саенка
Горад, дрэвы, неба, рэчкі, але ў цэнтры фатаграфій Аляксандра знаходзіцца чалавек як частка гэтай прыроды.