У Гродзенскай вобласці пачасціліся выпадкі атручэння чадным газам. Нядаўна выпадкі зафіксавалі ў Скідзелі і Лідзе — пацярпелі дзеці. У Гродне ў бальніцу трапілі трое дарослых, паведамляе ТРК «Гродна».
Адна з галоўных небяспек газу – сімптомы атручвання можна зблытаць са стомленасцю або прастудай. Таму спецыялісты Дзяржэнергагазнагляду просяць выконваць простыя правілы.
- рэгулярна правяраць дымавыя каналы і вентыляцыю (яны не павінны абмярзаць і закаркоўвацца);
- вентыляцыйныя рашоткі нельга заклейваць;
- выкарыстоўваць электрамеханічныя выцяжкі ў памяшканнях з газавымі катламі – забаронена.
Таксама жыхароў просяць усталёўваць сігналізатар угарнага газу. Прыбор выяўляе небяспечную канцэнтрацыю газу і падае святло-гукавы сігнал.



