Жыхарка горада спытала ў адной з сацыяльных сетак, дзе ў Гродне выпіць добры дэкаф – безкафеінавую каву. Ёй параілі некалькі месцаў. Раім іх для вас, калі вы не можаце піць звычайную каву, але хочаце захаваць гэты рытуал.
Гродзенцы раяць пяць месцаў:
- “Наше место”,
- “Бона”,
- Coffee shop,
- “Тепло”,
- “Дюна”.
Таксама пра магчымасць выпіць дэкаф пісалі гродзенскія кавярні Soul Coffee, Varka і “Крепкий черный/Крепкий белый”.
Што такое дэкаф?
Дэкаф (decaffeinated coffee) — гэта кава, з зерняў якой выдалена не менш за 97-99,9% кафеіну. Смак і водар захоўваюцца, так як працэс апрацоўкі адбываецца на стадыі зялёных зерняў. Але такая кава не выклікае эфектаў у выглядзе пачашчанага дыхання або бессані.
Дэкаф пасуе людзям з высокім ціскам, цяжарным і тым, хто сочыць за ўзроўнем спажывання кафеіну. Пры гэтым ён змяшчае тыя ж антыаксіданты, што і звычайная кава, але не ўплывае на сон.
Чым яшчэ замяніць каву?
Замест кавы можна паспрабаваць цыкорый, кэраб – парашок з пладоў ражковага дрэва, напой з ячменю або жалудовую каву.
Чытайце таксама:



