У Гродне правядуць акцыю «Ключык да сэрца». На сустрэчы раскажуць, як стаць донарам костнага мозга і што рабіць, калі да вас звернуцца і скажуць, што вы пасуеце як донар. Акцыю правядзе тайм-кафэ «ПОРТАЛ» і «Цэнтр ПАРА».

Пра сустрэчу расказваюць арганізатары.

— мы сустрэнемся з прадстаўніцай сацыяльна-дабрачыннага установы «Цэнтр ПОРА» Ганнай Шыкуць
— пагаворым пра важнае: сітуацыю ў Беларусі з рэгістрам донараў касцявога мозгу
— навучымся рабіць сэрцайкі ў тэхніцы арыгамі
— паглядзім кароткі фільм
— праз маленькае дзеянне — арыгамі - дапаможам нечаму сэрцу.

Калі: 13 лістапада, 19.00
Дзе: тайм-кафэ «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31
За колькі: бясплатна