Пра трагедыю, якая адбылася ў двары па праспекце Купалы ў Гродне, паведамляе сайт Newgrodno.by. Афіцыйнай інфармацыі ад экстранных службаў і праваахоўных органаў па факце здарэння на гэты момант няма.
Як стала вядома сайту, мужчына спрабаваў завесці аўтамабіль з дапамогай правадоў для прыкурвання. У нейкі момант адбылося кароткае замыканне — праводка заіскрыла, пасля чаго ў маторным адсеку пачалося ўзгаранне. Мужчына ўпаў.
Паведамленні пра здарэнне таксама сталі з’яўляцца ў сацсетках, аднак, што дакладна адбылося — невядома.



