22 чэрвеня чатыры жыхары Брэсцкай вобласці 52-х, 32-х, 25-ці і 20-ці гадоў пашкодзілі дзверы гаража ў вёсцы Яруцічы Слонімскага раёна. Унутры знаходзіўся матацыкл «ІЖ-Планета-3», які і стаў здабычай зламыснікаў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Праўда, з’ехаць далёка не ўдалося. Грамадзяне спрабавалі завесці матацыкл, але ён не паддаваўся, таму прыйшлося адагнаць яго на адну з ферм для рамонту. Праз пару гадзін пацярпелы выявіў, што ў яго гаражы хтосьці пабываў. Пра гэта ён паведаміў у праваахоўныя органы. Падазраваных затрымалі.

Малады чалавек 25-ці гадоў прызнаўся, што матацыкл яму спатрэбіўся, каб ездзіць да мамы. Дарэчы, у мінулым дадзены грамадзянін ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, як і двое ягоных паплечнікаў. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы другой артыкула 205 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Крадзеж».