Бар Amigos, які адкрыўся ў жніўні 2025 года ў чацвёрты раз, зноў закрываецца. Гэтым разам — праз продаж арандаванага памяшкання на Калючынскай, 12. Пераехаць куды-небудзь уладальнікі не бачаць магчымасці.
Бар не будзе працаваць з 1 снежня. Адзначыць закрыццё прапануюць дранікамі, супам чылі, халадцом і мічаладай (кактэйлем на аснове піва).
АлкаБуфет Tres Amigos адкрываўся чатыры разы. Апошні раз у меню былі настойкі і закускі — мексіканскія і беларускія.
Першы мексіканскі бар на Стэфана Баторыя, 8б «Амигос» адкрыўся ў 2014 годзе. З 2020 па чэрвень 2023 на Урыцкага, 26 працаваў мексіканскі бар Los Amigos, які ў траўні 2022 закрыўся з-за даўгоў. Потым адкрыўся Tres Amigos, які завяршыў працу ў ліпені 2025 года.



