Памерла фотамастачка з Гродна Наталля Дораш. Ёй было 73 гады. Развітальнае паведамленне з’явілася ўвечары, 6 кастрычніка, на старонцы Наталлі ў Facebook.

«Дарагія мае сябры і прыхільнікі, мяне ўжо няма з вамі. Я хачу падзякаваць вам за вашу высокую ацэнку маёй творчасці. Калі я кагосьці засмуціла сваімі публікацыя прашу мяне прабачыць. Жадаю ўсім прайсці свой жыццёвы шлях з любоўю да Сына Божага Госпада нашага Ісуса Хрыста і памятаць словы вялікага Дастаеўскага: Калі мне скажуць што, Хрыстос не ісціна, то я буду з Хрыстом, а не з ісцінай», — напісана ў тэксце, апублікаваным ад імя Дорош.

Наталля была актыўнай ў сацыяльных сетках і рэгулярна публікавала свае фатаграфіі. Апошні здымак з подпісам «Да заўтра» з’явіўся за два дні да паведамлення аб смерці.

Наталля Дораш захапілася фатаграфіяй ў юнацтве і звязала з гэтым сваё прафесійнае жыццё. З 1970-х працавала фотакарэспандэнтам у газетах. Была ўдзельніцай народнага фотаклуба «Гродна». Перамагала ў беларускіх і міжнародных фотаконкурсах. Серыя «Паства» заняла другое месца ў конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2011».

Фотаздымкі Наталлі выкарысталі як ілюстрацыі для кнігі нямецкага гісторыка Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні (1919−1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднееўрапейскага места».

Чытайце таксама: