Кіраўнік МУС Марцін Кервінскі адзначыў, што поўнае закрыццё межаў Польшчы і Беларусі будзе часовым. Пастанову аб закрыцці мяжы з Беларуссю апублікуюць у сераду, піша wiadomosci.wp.pl. 

-Найбольш актыўная форма вучэнняў “Захад” – 12-16 верасня, але мы будзем сачыць за тым, як складваецца сітуацыя. Памежныя пераходы будуць адкрытыя толькі тады, калі мы будзем на 100% упэўненыя, што для Польшчы, для польскіх грамадзян гэта не будзе прадстаўляць ніякай пагрозы, – растлумачыў міністр.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што пункты пропуску на мяжы Польшчы і Беларусі будуць закрыты ў ноч з чацвярга, 11 верасня, на пятніцу, 12 верасня. Як доўга будзе закрыта мяжа — пакуль невядома.