У Гродзенскай вобласці ўладальнікі карты паляка старэйшыя за 55 гадоў могуць падаваць дакументы на візу без папярэдняга запісу. Пра змены паведамляе афіцыйны прадстаўнік візавых цэнтраў VFS Global.

З 1 верасня 2025 года жыхары Гродзенскай вобласці, якія маюць карту паляка і дасягнулі 55 гадоў, могуць падаваць дакументы на нацыянальныя візы ў візавых цэнтрах Польшчы ў Гродне і Лідзе без папярэдняй рэгістрацыі.

Пры планаванні візіту і падачы заявы трэба ўлічваць тэрытарыяльныя юрысдыкцыі Консульстваў. Гэта значыць, падаваць дакументы па месцы жыхарства.