Заснавальніца рэкламнага агенцтва «На ўра» і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу «Жаночы Магнетызм з Mrs Globe 2023». Выданне ўжо дасланае ў друк. Пра гэта гродзенка паведаміла ў сваім Facebook.

Змест кнігі Лана пакуль трымае ў сакрэце. Але ў адной са сваіх публікацый у Facebook адзначала, што там будуць «усе сакрэты прыгожай постаці і грацыі». Лана дадае, што ўжо адправіла анатацыю ў выдавецтва. Першы тыраж кнігі паступіць у продаж у канцы чэрвеня.

Хто такая Лана Глумакова?

Лана Глумакова — заснавальніца рэкламнага агенцтва «На ўра» і спа-салона «Honey Day», сузаснавальніца дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні». Ёй 43, яна замужам, у яе двое сыноў.

У 2018 была фіналісткай конкурсу Mrs Belarus World. У кастрычніку 2022 Лана Глумакова перамагла на Mrs Europe Globe і так атрымала права прадстаўляць Еўропу на фінале ў Каліфорніі, дзе заняла першае месца.

Mrs Globe — міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх жанчын. Праводзіцца штогод з 1996 года. У ім перамагалі бізнес-лэдзі, мадэлі, хатнія гаспадыні, жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і вядучыя дабрачынную дзейнасць.

Чытайце таксама: «Мне не ўласціва віскатаць ад радасці». Што гродзенка Лана Глумакова расказала пра конкурс Mrs Globe