Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з гарадскога забегу, а асноўная частка мерапрыемстваў пройдзе ў парку Жылібера.

30 красавіка

  • 11:00-11:30 – урачыстае адкрыццё ўрачэбнай амбулаторыі ў новым мікрараёне Грандзічы (вул. Глухава, 9)
  • 20:00-22:00 – святочнае адкрыццё сезона работы гарадскіх фантанаў у парку Жылібера:
    • 20.00 – канцэрт народнага эстраднага калектыву «Струны сэрца» (Гродна),
    • 21.00 – урачыста ўключаюць фантаны,
    • 21.10 – выступ кавер-гурта «Creative Band».

1 траўня

  • Парк Жылібера
    • 11:00 — «Забег Міру», пл. Савецкая — вул. Савецкая — вул. Ажэшкі — парк Жылібера;
    • 11:30 — цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым воінам і партызанам;
    • 12:00–13:30 — урачыстае адкрыццё свята, цырымонія ўзнагароджання працоўных дынастый, сацыяльных партнёраў;
    • 13:30–14:30 — канцэрт творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
    • 14:30–16:00 — канцэрт дзіцячых калектываў устаноў адукацыі Гродна;
    • 16:00–17:00 — адкрыццё трэцяга працоўнага семестра БРСМ;
    • 17:00–18:00 — святочная праграма для ўсіх;
    • 10:00–20:00 — работа святочнага гандлю.
  • Урочышча «Пышкі»
    • 15:00–16:00 — святочнае адкрыццё танцавальнага сезону;
    • 16:00–19:00 — танцавальна-забаўляльная праграма.

Уваход на ўсе мерапрыемствы – вольны.

Чытайце таксама: Лакацыі па фільмах пра вайну, парад і ўзяцце Палаца культуры тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня? (абноўлена)