Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці – фарэль халоднага вэнджання, рыбныя рулеты, вугор і замарожаны том ям. Некаторыя гараджане лічаць, што кошт прадуктаў завышаны.

Ікра шчупака за 50 руб., клюшня краба – за 45

Асартымент Дзмітрыя складаецца з морапрадуктаў, якія цяжка знайсці ў звычайных харчовых крамах. Напрыклад, гродзенец прадае клюшні краба за 45 руб. і ікру шчупака коштам 50 руб. за 100 грам. Філе вугра абыдзецца ў 115 руб. за кг., кілаграм крэветак каштуе 70 руб. Прадае гродзенец і «шахматныя» рулеты – страва складаецца з розных відаў слабасалёнай рыбы. Кошт рулета – 15 руб. за 100 грам.

@osminog_grodno Гродно#Беларусь#вкусно#покупай#понравится#весна#тепло#снег#еда#свежее ♬ оригинальный звук – Octopus

Гродзенцы: «Кошты – жах»

У каментарах пад публікацыямі Дзмітрыя некаторыя гродзенцы адзначаюць, што такая прадукцыя ім не па кішэні. Іншыя гараджане лічаць, што не варта звяртаць увагі на высокі кошт – прадукцыя таго вартая.

«З’есці вядома хочацца, але 15 руб. за 100 грам неяк рэзка перабівае апетыт», — піша Димулька Азаров

«Я брала тры віды, каштавала – вельмі смачна. Адзін раз жывем, трэба каштаваць», — дзеліцца user2008

«Кошты жах. Можа, яно таго і варта, але не для нас – простых смяротных», — лічыць Яна

«Я купляла ў вас рыбку. Рабяты, вельмі смачна, дзякуй вялікі. Я тады розную-розную ўзяла і ўсім засталася задаволеная. Так, не танна, але смачна ж», — выказваецца Готовим с Анжеликой легко

«Вельмі выдатна, што нарэшце ў Гродне з’явілася такая крама. Тунец вельмі смачны», — дзеліцца Анна

«Еўрапейскія кошты на беларускія “сярэднія” заробкі і пенсіі. Серадняк гэта не купіць», — упэўнены стармос

«Ды добра, можна ж купіць пакаштаваць, рыба – нятаннае задавальненне. Тым больш, што ў Беларусі гэтага няма», — піша nabykvyx.  

Чытайце таксама: У гродзенскай кандытарскай з’явілася кавярня — там падаюць аўтарскія дэсерты і матчу з бергамотам