Каб пакаштаваць італьянскія грысіні, французскія багеты, рускія пірагі ці кітайскія «дынныя» булачкі мелон пан зараз не абавязкова выбірацца далёка ад дому. Пазнаёміць гродзенцаў са смакамі традыцыйнай выпечкі народаў свету абяцае першая ў горадзе булачная. Яна пачне працаваць з 9 студзеня пры чайным доме «Чайкоффский».

У першы працоўны дзень першыя 20 наведвальнікаў атрымаюць падарункі-кампліменты. У астатнія дні за некалькі гадзін да закрыцця выпечка будзе прадавацца са зніжкамі.

"І хруст французскай булкі". У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін
Салодкія кампліменты — мерэнгі на палачках — чакаюць першых 20 наведвальнікаў булачнай

Сваё і натуральнае

Дырэктарка Святланы Гайдук лічыць, што булачная будзе адпавядаць запытам людзей розных узростаў і дастатку: «Дэсерты і торты трохі даражэйшыя, хлебабулачныя вырабы — значна больш танныя. Хочацца, каб да нас усе прыходзілі». У асартыменце булачнай абяцаюць штодзенна каля 20 відаў выпечкі.

"І хруст французскай булкі". У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін
Тарт з яблыкамі
Разам са звыклымі хлебам і батонам тут будуць прадаваць таксама смажанкі, сасіскі ў цесце, піражкі, торты і печыва.

«Будзем карыстацца толькі натуральнымі і ў асноўным мясцовымі прадуктамі. Мука ў нас лідская, яйкі і малако гродзенскія. Ніякіх разрыхляльнікаў-паляпшальнікаў у рэцэптах не прадугледжана», — расказвае загадчыца вытворчасці Святлана Бакшанская.

Навінкі з «разынкамі» і знаёмыя смакі

Адметнасцю булачнай стала ідэя кулінарнага падарожжа. Бо выбірацца ў сапраўднае падарожжа кожны дзень немагчыма. Затое можна падарожнічаць па смаках. Тыя, каго вабіць Італія, знойдуць тут ромавую бабу ці хлебныя палачкі грысіні.

"І хруст французскай булкі". У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Прыхільнікі Францыі змогуць пахрусцець багетамі ці паспрабаваць кіш — адкрыты пірог з крэветкамі. «У нас будуць тры віды багетаў - з укропам, з пятрушкай і з вэнджаным салам».

Дзяцей Святлана спадзяецца парадаваць кітайскімі «дыннымі» булачкамі, каторыя «ўсе дзеці бачылі ў мульціках».

"І хруст французскай булкі". У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Побач з навінкамі меню застануцца і тыя дэсерты, што гатавалі тут раней. Сярод іх — птушынае малако, эстэрхазі, ню-ёркскі чызкейк ды іншыя. Таксама ў булачнай прапануюць набыць печыва ці пірожныя на развес.

"І хруст французскай булкі". У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Чай пад WiFi і кава ў дарогу

Чай ці каву можна узяць з сабой ці пасядзець за столікамі і пачаставацца свежай выпечкай на месцы. WiFi і фонавая музыка дапамогуць пабавіць час.

"І хруст французскай булкі". У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін

Працаваць булачная будзе ад 8.00 да 23.00. У апошнія некалькі гадзін працы набыць выпечку можна будзе са зніжкай 15−20%.

"І хруст французскай булкі". У першай у Гродне булачнай можна пакаштаваць традыцыйную выпечку розных краін