Навіны

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў цывільным. Сярод іншага пыталіся, ці ёсць у яго тату і шнары і які ў яго рост. У каментарах мяркуюць, што на яго збіраюць «арыентоўку».

Валерый мяркуе, што яго фота можа з’явіцца ў аддзеле міліцыі. «ну, ведаеце, усе гэтыя стэнды ў мянтоўках з раздрукаванымі фоткамі і надпісам «их ищет милиция», — піша ён.

Таксама сілавікі пыталіся, дзе Валерый жыве, ці збіраецца вяртацца ў Беларусь, ці кантактуе з мамай. Перапісалі дадзеныя яго блізкіх сваякоў.

«ці зьвязваю я гэты інцыдэнт з маім вяртаньнем на „белсат“? не. маю маму, сталую жанчыну са слабым здароўем, гэтыя ўёбкі тэрарызуюць ужо шмат гадоў - і калі працаваў на „белсаце“, і калі не працаваў, і вось цяпер. толькі сёлета прыходзілі некалькі разоў. чапляюцца і да іншых маіх блізкіх», — расказаў Руселік у Facebook.


Журналіст Валерый Руселік родам з Гродна. У красавіку вярнуўся працаваць на тэлеканал «Белсат». Таксама ён вядзе свой YouTube-канал daroha, дзе распавядае пра падзеі ў Беларусі, публікуе анімацыю і песні. У яго ёсць TikTok-канал Vytoki, дзе блогер распавядае цікавыя факты пра Беларусь. Яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. У сакавіку 2024 года супраць яго распачалі крымінальную справу.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025